Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось кусочэк вам паперы —
І ня белы, і ня шэры —
Ў сабе мае моц такую, —
Што захочэце, збудую.

Перш, во хата, як ёсць, хата,
Каля хаты — плот, як крата:
Мужычок сядзіць у хаце
І пляце сабе сам лапці.

А вось хорам, як ёсьць, дворны, —
Пабеляны і прасторны;
Хтось ля ґанку стаў без шапкі,
I цалуе пана ў лапкі.

Гэта фабрыка ўжо будзе, —
Вось закурэны ў ёй людзі:
Ў неба с коміна дым вале,
Як-бы душ там гатавалі.

Во — шынкоўня, як і наша,
Так галубе, як і страшэ;
Шынкарочэк за буфэтам:
Рад гасьцём зімой і летам.

Суд — будынак значэ гэты, —
Кругом вострые штахэты:
Заседаюць у ім судзьдзі —
Брушкі тоўсты, ў бляхах грудзі.

А во! гэты мур цэгляны,
Нашым братам збудаваны:
У вокнах краты, тоўсты сьцены…
Ну, — астрог — наш хлеб штодзенны.