Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам, (кладучы леру на каленях).

Канечна, мае голас лера.
Бы толькі слухалі вы шчыра

(Грае, манатонна напеваючы).

Ходзе сьцежкай-пуцявінай
Ад хаціны да хаціны
Лернік з лерай звонка-струннай,
Пагледаючы ў сьвет сумна.

Сонцэ потам палівае,
Ноч жудою спавівае,
Вецер сьвітку рве і шчыпе,
Сьнег у вочы смольлю сыпе

Сыпе ў вочы, як пасеі,
Бараду яго развеіў
На старонкі на абедзьве —
Ён пляцецца ледзьве-ледзьве.

Плечы горб гняце пахіла,
Грудзі ўпалі, як магіла,
Чуць-чуць ходзяць ходам ногі
На дарогу, то з дарогі.

Ёмка ўжо трасуцца рукі:
Многа мелі, знаць, дакукі;
Толькі голас знае дзела, —
Дабываюць грудзі сьмела.

Чуць ідзе, а звоне з лерай
На старонкі на чатыры
І старой, і новай песьняй
Так магуча, так балесьня.