Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

С 2-га століка.

Лепш лён ідзі чэсаць і прасьці,
Для голых шый лепш кашулёны.

С 3-го століка.

Несла-ж ты помач у нешчасьці
Ў свае радзімые староны?

С 4-го століка.

У муры чымся зашывацца,
Ідзі лепш к працы на прасторы.

С 5-го століка.

Не мур павінен храмам звацца,
А цэлы сьвет — зямелька, зоры.

С 6-го століка.

Дзяцей ідзі лепш гадаваці,
На бітву будучую сілы.

Сам.

Йдзі сонца ўсходу выгледаці
Над сваіх прадзедаў магілай.

(Уходзе фокусьнік; мнішка з нічым выходзе).

Фокусьнік, (достаючы с-пад палы паперыну, зложэную гармонікам, і кланяючыся гасьцям).

З вашай ласкі, сазваленьня
Даць хачу вам прадстаўленьне,
Каб вас лепш ахвота брала,
Лепш шынкоўня таргавала.

(Паказываючы).