Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры 5-м століку.

1-шы.

А ўсё-ж, і ў горадзе і то ўжо
Агонь на вуліцах палае.

2-гі.

І гінуць самі ў ім, як смоўжы,
Нагой сьляпою растаптаны.

Пры 6-м століку.

1-шы.

Але ахвота змагаць сьцюжу
Усіх с пасьцелі прэ ад рана.

2-гі.

Ахвотай і надзеяй дужы,
На дзеле-ж слабшые ад мухаў.

Сам.

Замала сівер ешчэ хухаў,
Замала пёк рабоў пакорных;
А ў думах выхаваны зморных,
Не знаюць, дзе пячэ, дзе студзе.

Мнішка, (увышла з двара і, адбіўшы паклон у старану абраза, абходзе столікі).

На манастыр і на храм Божы…

С 1-го століка.

С-пад храмаў лепш ідзі у людзі
Палоці грады, жаці збоже