Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-гі.

Не акуе так і жалеза.

(Садзяцца ля 3-го століка).

1-шы.

Ніхай-жэ, ваша, там удружэ, —
Шынкар хай толькі знае дзела.

2-гі.

Каб аж трашчэлі сковы сьцюжы
І ўсё, ў нутры што накіпела.

3-я дзяўчына, (падаючы так сама, як 1-я).

Не знаю што — а трашчэць будзе.

(Уходзюць двое).

1-шы.

Прост, лёдам кроў сьцелася ў жылах,
Зледавацелі цэґлай грудзі.

2-гі.

Пячэ, як жаб агнём на вілах.

(Садзяцца ля 4-го століка).

1-шы.

Падай там нам! А каб хапіла,
Аж сівер каб ня змог, як трутняў.

2-гі.

Каб так нутро ўсё растапіла,
Як топюць шкло у печы гутняй.

4-я дзяўчына, (падаючы, як і 1-я).

Хоць пад свой дом с такім патпалам.

(Уходзе двое).