Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-шы.

Абвіўся гадзінай халоднай,
Упіўся ў шыю, як жыгалам.

2-гі.

Як ястрэб птушку рве галодны.
(Садзяцца за 5-ты столік).

1-шы.

Гэй, гэй! жывей на стол прынаду —
Зальём атрутаю атруту.

2-гі.

А каб мацней была ад яду, —
Як сьмерць сама — так зьвіўнай, крутай.

1-я дзяўчына, (стаўляючы водку).

Кагось, ці штось, але атруце.

(Уходзе двое).

1-шы.

Як пяруном, стрэляе ў сьцены,
Кладзе нябошчыкаў ў бяспуцьці.

2-гі.

Людзей зьедае, як конь сена.

(Садзяцца за 6-ты столік).

1-шы.

Таей, што льецца зьмейнай хваляй,
Ў шалёным высвенцанай зельлі.

2-гі.

Каб аж нябошчыкі ўставалі,
Каб аж крыжы з магіл запелі.