Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-гі.

А крэпкай так, як мароз гэты;
А як агонь — такой пякучай.

1-я дзяўчына, (бярэ з буфэту дзьве чаркі, паўквартоўку, на каторую ўскладывае на шыйку тры абаранкі, і падае гасьцём).

Ніхай-же добра вас патсмажэ.

(Уходзюць двое).

1-шы.

Што за пракляты сівер смажэ,
Аж косьці ў крук, як шчэпкі, верце!

2-гі.

Як воўк авечэк, бярэ ў лапы.

(Садзяцца ля 2-га століка).

1-шы.

Што-ж! Дайце нам таей сусьветнай,
А толькі добра там адмерце!

2-гі.

Каб аж Люцыпар у праметнай
Разьвесіў дзіўлючыся ляпу.

2-я дзяўчына, (падаючы гарэлку, як 1-я).

І ў пекле лепшай не дастаці.

(Уходзе двое).

1-шы.

Гняце і даве да зарэзу…
Душу у целе не стрымаці.