Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я дзяўчына.

Э! Ваша толькі нарэкаеш.

2-я дзяўчына.

Забыўся, колькі было ўчора.

3-я дзяўчына.

Ешчэ сягоньня прычэкаеш,
Хай толькі добра сьцюжа зморэ.

4-я дзяўчына, (хмурна).

Як мухаў рой на мухаморы,
Збягуцца, фляшкамі зазвонюць;
Пакуль ахвоту ўсю спагонюць,
Пасуду высушаць бяз гора,
Табе кішэнь, як баш, напоўнюць.

(Чуваць топат на ганку).

Дзяўчыны, (разам).

А вось і госць! Ці-ж не казалі?

(Уходзе двое).

1-шы.

Што за мароз пячэ сягоньня!
Як прыскам, вочы проста смале.

2-гі.

Ў казіны рог усіх загоне.

(Садзяцца ля першаго століка з левай стараны).

1-шы.

А ну, дзяўчынкі, ці кабеты,
Хай там шынкар чаго патсучэ.