Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам, (ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла).

Ратаваці бег с папару
Усіх чыста ат пажару.

Старая, (садзючыся з нявесткай наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна).

Што рабіці, што чыніці?

Нявестка, (нахінаючыся над дзіцем).

Німа чым і пакарміці:

Як спужалася, заныла
Малако ўсё.

Стары, (глуха).

Усё скасіла,
Прыскам, попелам пакрыла.

Сам, (с сумнай жаласьцю угледаючыся на дзіцяне, каторае працягівае да яго ручонкі).

Хіба ты, падросшы, дзетка,
Будзеш бацькі свайго сьведкай.

Маладая, (уходзючы з маладым; горка усьмехаючыся).

А цяпер вясельле справім.

Малады, (так сама).

Ежай, водкай стол заставім.

(Садзяцца на старане, абняўшыся, сумные).

Сват, (за ім уходзе музыка і дружына).

Прыстаў с стражнікамі едзе,
Затрымаўся толькі недзе.

Музы́ка і дружына, (разам).

Кажуць, едзе на дазнаньне.