Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары, (панура).

Як згарэла ўсё да званьня!

Падростак, (са скрыпкай, разгледаючы ўсіх).

Ну, цяпер то ужо вясельле
Не такое, як мы мелі

Са сваёю маладухай.
Рэзнуць можна ім ад вуха.

(Строе скрыпку).

Музы́ка, (усхапіўшыся).

Ты, дзе скрыпку ўзяў, псяюха,

(Уходзе прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Ўсе ўстаюць, сядзіць толькі сьлепая, падростак і Сам).

Прыстаў.

Что, друзья моі, — нешчасьце?

Колькі галасоў.

Так, так, барынька, прапасьці
Ні за грош усім нам трэба.

Прыстаў.

Ну, ну! ласкаў Господзь з неба.
Цяпер толькі, маі брацьці,
Ў пратакол усё спісаці —
Як і што — я мушу тутка.

Войчым маладога.

Гэта пойдзе, барынь, хутка.