Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Ускаківае мігам на стол і замахіваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перэсекае яго. Сам ешчэ с знакамі жыцьця, валіцца на зямлю. У вар’яткі выпадае з рук сякера; сыходзе са стала і пачынае ізноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне).

Вар’ятка, (снуючы кругом грушы).

Лю-лі, лю-лі, мой сыночэк!
Лю-лі, лю-лі, сакалочэк!

(Туліць і хочэ карміць грудзёй).

Сьлепая, (маўчаўшая дагэтуль).

Што тут творуцца за дзівы,
Божэ ты мой літасьцівы?!

Стогнуць, плачуць і рагочуць…
Што ім трэба? Чаго хочуць?

Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаюць ужо саўсім збедзіўшыся і асалавеўшы, і чэпляюцца за спадніцу вар’яткі).

Мама, мама, дзе наш тата?

Вар’ятка.

Вон, ягнята, вон, шчэнята!

(Снуе далей навокала грушы; дзеці ад яе не атстаюць. Выходзюць нясучы лаву і другое ламацьцё, стары, старая і іх нявестка).

Стары, (садзючыся ля стала на зямлі; панура).

Ну, цяпер ужо дажынкі.

Старая, (нахінаючыся над Самам).

Адвязаўся, бедачынка,

Сам атплутаўся, міленькі.

Нявестка, (з дзіцем на руках, такжэ нахінаючыся).

А як змучыўся усенькі!