Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падростак, (сам да сябе).

Проста, с поля сышла цётка.

Вар’ятка.

На, пасьсі, на, дзіцянётка!

Ты ня вер, што кажуць людзі,
Быццам таткі ўжо ня будзе.

Падростак, (сам да сябе).

Жджы к Пятру сырка, матуля.

Вар’ятка.

Маеш мамку, а татуля?..

(Неўспадзеўкі к падростку).

Я с табою ажанюся.

(Хочэ абняць яго).

Падростак, (сам да сябе).

Клепкі ўсе згубіла, мусе.

Вар'ятка.

Толькі, як вясельле ўстроіць?

Падростак, (сам да сябе).

Трэба бабу супакоіць.

(Да вар'яткі, паказываючы скрыпку).

Я пайграю — ты паскачэш.

Вар'ятка.

А вянок дзе?

Падростак, (паказываючы на грушу).

Ці-ж не бачыш?