Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вар’ятка, (дастае вянок і кладзе на галаву).

А як с сватам і дружынай?

Падростак, (сам да сябе).

Ну, нявеста! каб лепш згінуў.

(Да яе).

Я ўсім буду, мая душка, —
Разам — сватам, мужам, дружкай.

(Дастае з ігрушы хвастач і — як сват — закручывае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісьцямі галінкі і прычэплівае к грудзям).

Вар’ятка.

І музы́кай, і музы́кай.

(Глянула на сьляпую, і кладзе на галаву ёй кусок сухой галінкі, скруціўшы абручом).

А ты, імасьць, будзь нам свацяй!

Падростак.

Час вясельле пачынаці.

(Садзіцца на калысцэ і пачынае іграць і прыпеваць; вар’ятка, цянюючы каля ігрушы, патцінае яму на языку).

Былі ў бацькі тры сыны,
Гоп я!
Ды ўсе-ж яны Васілі,
Гоп я!

Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаюць і с плачэм кідаюцца да вар’яткі).

Мама! мама! дзе наш тата?

Вар’ятка.

Вон, ягнята, вон, шчэнята!