Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мірам кончым гэту справу:
Я — на ўцекі, ты — пад лаву.

(Саскаківае са стала і адбегае на бок).

Стары.

Такі воласьць аборонюць.

Нявестка.

Дзе-ж? усіх к ратунку гонюць:
Мяне з дзіцем — то хацелі.

Старая.

З двара с помпай прыляцелі:

Людзі ім ваду цягаюць,
Яны кішкаю пускаюць

На закоты, на застрэшкі…

Стары.

Ну, ідзем, не ўзялі дзежкі.

(Атходзюць).

Падростак, (выбегшы з укрыцьця).

А цяпер мая ўжо скрыпка,
Толькі лоўка, толькі шыбка.

(Дастаў скрыпку і прабуе струн).

Вось зайграю ва ўсе плечы
Ад запечка ды да печы,

Ад парога да парога…

(Выбегае кабета — вар’ятка, сышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ у яе — як дзіцянё — апкручана анучкамі галавешка, а ў правай — сьціскае у жмені нож; як выбегла — хлопец атскочыў на старану).