Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падростак.

Ці-ж асьлепла, ясьне пані, —
Тут і чорт цябе ня чэпе.

Сьлепая.
А мо’ далей пойдзім лепей?

Падростак.

Ну, садзіся; будзь спакойна:
Далей, бліжэй — усё роўна.

Сьлепая.

Усё роўна, мае дзеткі,
Мне ўжо сонцэ, ночка, кветкі.

Падростак, (угледаючыся на грушу).

А!.. ці бачыце, бабуля,
Як зрасьлі на йгрушы дулі:

Хвастач, скрыпка і вяночэк?

Сьлепая.

Кпі сабе, мой галубочэк!

Падростак.

Даліпан-то, не жартую…

(Стано́віцца на стале і хочэ дастаць скрыпку).

Вось так зараз запілую.

Старая, (выходзіць з ламацьцём; з ёй стары і нявестка).

Ты чаго на стол узбіўся?

Падростак, (саскаківаючы са стала).

Ціха, цётка, не сварыся; —