ўвасаблялі сваіх багоў і цароў, каб велізарнымі памерамі выразіць іх веліч; яны змяшчаліся ў перадзьверрах храмаў, па дарогах, якія вялі да іх, ці на пляцах.
Калхіда — краіна на ўсходнім беразе Чорнага мора.
Ко́нсул — вышэйшая вайсковая і судовая пасада, адпавадаючая суфетам у Карфагене.
Ко́рцік — даўгі, просты кінжал са шліфаваным клінком.
Катурны — сандалі з высокімі падстаўкамі; у старажытныя часы іх насілі акторы ў часе ігры на сцене і начальнікі войск для большай велічнасці і росту.
Кратэр — ваза ў выглядзе перавернутага звана на высокай прыгожай ножцы з шырокай падстаўкай, для сумесі віна з вадой.
Крыцяне — жыхары самага вялікага з грэцкіх астравоў устоднай часткі Міжземнага мора.
Лагуна — бухта або затока, якая ўрэзалася больш-менш глыбока ў бераг.
Лакедэманяне — гл. Спарта.
Лангусты — вялікія, дзесяціногія морскія ракі, пакрытыя шматлікімі і вострымі камочкамі.
Лацыум — вобласць, заселеная лацінскім племенем, якая прылягала да гораду Рыма; бясплодная раўніна, з-за неспрыяльных прыродна-кліматычных умоў не прываблаяўшая да сябе заваявальнікаў, але затое сама зрабіўшаяся цэнтрам усяго палітычнага жыцця старажытнай Італіі.
Легіён — у рымлян буйнейшая вайсковая адзінка, якая мела саслоўны характар; у склад яе маглі ўваходзіць толькі грамадзяне Рыма; легіён складаўся з некалькіх кагорт, конніцы на крылах і атрадаў велітаў; у яго ўваходзіла ад 4000 да 6000 чалавек.
Леапард — велізарная афрыканская драпежная жывёліна з пароды котавых.
Лібійцы — племя, якое жыло на захад ад Егіпта, на афрыканскім беразе Міжземнага мора, на граніцы з Кірэнаікай—Карфагенам.
Лібіа — старажытнейшая назва вядомай тады часткі Паўночнай Афрыкі ад Атласкіх гор да Чырвонага мора.
Лігуры — народ, які жыў на берагах Міжземнага мора, між Галіяй і Італіяй, вялі доўгую і заўзятую барацьбу за незалежнасць з Рымам.
Лідзійцы — жыхары краіны Малой Азіі, са сваяасаблівай даволі высокай культурай і шматвяковай гісторыяй.
Ліктар — так называліся ў рымлян служкі вышэйшых урадавых асоб, перад якімі яны заўсёды ішлі, нясучы ў руках пучок розаг і сякеры; яны расчышчалі ў натоўпе дарогу і назіралі за тым, каб начальнікам аказвалі належную пашану, а таксама выконвалі наложаныя начальнікамі пакаранні.
Ло́тас — расліна, з пароды збаночкавых, якая егіпцянамі лічылася свяшчэннай; расла ў стаячай і павольна цякучай вадзе Ніла; лотас сутракаецца амаль ва ўсіх помніках егіпецкага мастацтва, плады яго ядомыя, падобныя да арэха і называюцца егіпецкім бобам; з нассення і карнявіны здабывалася мука.
Лузіта́нія — сучасная Партугалія.
Ма́лка — | назвы частак кварталаў горада Карфагена. |
Мапа́лы — | |
Мега́ра — |