Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

схапіць яго. Але раптам адчуў сябе звязаным па руках і нагах, і зваліўся на зямлю.

Ужо некалькі часу, крок за крокам ішоў за ім Нар-Гавас, які трымаў адну з тых шырокіх сетак, якімі ловяць дзікіх звярэй, выбраўшы хвіліну, калі Мато нагнуўся, Нар-Гавас аблытаў яго цянётамі.

Мато палажылі на спіну слана, накрыж звязаўшы яму рукі і ногі; і ўсе, хто не быў паранены, суправаджаючы яго, шалеючым натоўпам накіраваліся ў Карфаген.

Вадзяны гадзінннік храма Камона паказваў пятую гадзіну ночы, калі пераможцы прыбылі ў Малку; тады Мато адплюшчыў вочы. Дамы былі так ярка асветлены, што горад здаваўся ахопленым полымем.

Грознае нараканне няясна даносілася да яго і, лежачы на спіне, ён глядзеў на зоркі.

Потым зачыніліся нейкія дзверы і змрок ахутаў яго.


∗     ∗

У тую-ж гадзіну, апошні з воінаў, пакінутых у Цясніне Сякеры, паміраў.

У той дзень, калі адышлі самыя здаровыя і дужыя, да цясніны, дзе было яшчэ каля трох тысяч паўжывых воінаў, падышоў з поўдня абяцаны абоз з харчаваннем.

Але варвары ўжо не маглі ісці. Яны чакалі з’яўлення Мато; з маладушша, вяласці, з упартага нежадання, уласцівага хворым, пакінуць насаджанае месца, яны не хацелі ісці з гор. Поўнае бязволле і бяссілле аўладала імі. Карфагеняне ведалі, што к таму дню, калі палоннага Мато прывезлі на слане ў Карфаген, варвараў засталося не больш тысячы трохсот чалавек, і каб з імі пакончыць, нават не трэба было салдатаў.

Дзікія зверы, асабліва ільвы, страшэнна распладзіліся за тры гады вайны. Нар-Гавас зрабіў вялікую аблаву на іх, а потым пагнаў у Цясніну Сякеры, — яны ўсё былі там, калі воін, пасланы старэйшынамі, прышоў паглядзець, што засталося ад варвараў.

Па усёй даліне павольна хадзілі ільвы, ці ляжалі побач, з трупамі. Мёртвыя целы змяшаліся ў кучу з вопраткамі і ўзброеннямі. Амаль у кожнага не хапала твара, ці рукі, некаторыя здаваліся яшчэ зусім не закранутымі, другія цалкам высахлі і пыльныя чэрапы былі пакрыты шаломамі; з бронявых нака-