Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леннікаў тырчэлі ногі, пазбаўленыя мяса, на шкілетах яшчэ засталіся плашчы; выбеленыя сонцам косці зіхатлівымі плямамі ляжалі на пяску.

Жмурачыся ад яркага дзеннага святла, яшчэ ўзмоцненага адбіткам белых скал, ільвы адпачывалі, лежачы грудзьмі да зямлі і выцягнуўшы абедзве пярэднія лапы. Другія, сеўшы на заднія лапы, пільна глядзелі ў прастору, ці спалі, згарнуўшыся ў клубок, поўзахутаныя густой грывай; і ўсе яны здаваліся такімі сытымі, стомленымі, сумнымі. Яны былі такімі-ж нерухомымі, як горы вавокал, як мерцвякі.

Ноч спусцілася; шырокія чырвоныя поласы цягнуліся па небе на захадзе.

Над аднэй з груд, раскінутых у розных мясцох па даліне, нешта няяснае — падобнае да здані — паднялося і заварушылася. Тады адзін з ільвоў устаў і падышоў да яго, вырысоўваючы сваёй страшэннай постаццю велізарны чорны цень на фоне цемна-чырвонага неба; падышоўшы да чалавека, адным ударам лапы леў перавярнуў яго.

Потым лёг на яго і павольна клыкамі пачаў раздзіраць яму ўнутранасці.

Потым шырока разявіў пашчу і некалькі хвілін грымеў яго працяглы рэў, паўтораны рэхам гор, да таго часу, пакуль апошні гук не замёр у пустыні.

Раптам дробныя каменчыкі і пясок пасыпаліся зверху. Пачуўся шум спехатлівых крокаў, і з боку кратаў, з цясніны, адусюль паказаліся завостраныя морды і тырчэўшыя вушы; у змроку зіханулі дзікія вочы.

Гэта былі чакалы, якія прышлі паядаць рэшткі.

Карфагенянін, які глядзеў, схіліўшыся над краем бяздонна, уніз, павярнуўся і пайшоў назад.

РАЗДЗЕЛ ХII

Смерць Мато

Карфаген быў ахоплен радасцю — глыбокай, усеагульнай, бязмернай і бязмежнай; залаталі пралом, убралі руіны, нанова афарбавалі статуі багоў, пасыпалі вуліцы міртавымі галінкамі; на скрыжаваннях дарог дыміўся ладан, і натоўп на тэрасах у стракатых вопратках здаваўся грудамі распукаючыхся кветак.

Несупынны гул заглушаўся выкрыкамі ваданосаў, паліваю-