Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму гэта залезьлі сюды? — сыпаў ён злоснаю гаворкаю і паказваў рукой на лес.

— А як-жа? На тое абрэзка, — адказалі яму.

— Чаму гэта? — зноў перапытваў ён.

Маўчалі.

— Чаму гэта? Што, у мяне лішняе ёсьць, ці што? Можа вы і на той бок лесу палезеце?

— Можа й палезем.

— Хто арэнду плаціў, а хто палезе! Чаму гэта?

З братам яны прыехалі ў наступную ноч. Зноў бялелі каля дарогі межавыя слупы і тычкі.

— О, — паказаў рукой Бушмар.

— Але, — адказаў брат.

Больш яны нічога пра гэта не гаварылі і ўехалі ў лес моўчкі.

Брат быў вельмі падобным да Лявона, але ростам быў яму, высокаму, па плячо ўсяго. Бушмар падстрыгаў вусы, а гэты падкручваў іх стрэлкамі ў бакі. Гаварылі яны адзін з адным мала, і бяз слоў вельмі добра разумелі адзін аднаго.

Назаўтра зусім парушыўся звычайны ход жыцьця ў Бушмаравай сялібе. Папаўдні Бушмару давялося йсьці ў вёску прасіць людзкое дапамогі. Сёй-той патом прышоў з вёскі. Прышоў стары Вінцэнты, што ўмеў напамяць усялякую касьцельную адправу. Труну рабілі самі Бушмары, а Вінцэнты маліўся з кантычак — перасьпяваў колькі разоў «Анял панскі» і «Здровась Марыя». Пасьля труну ўдвух Бушмары завезьлі ў мястэчка пад касьцёл. Вярнуліся позна. А назаўтра сышліся