РАЗЬДЗЕЛ ТРЭЦІ
I
Свет быў шырокі і вольны. У дзіцячым сэрцы нараджалася, расло і жыло захапленьне ім. Кожны перажыты дзень даваў большае ўсё ўведваньне сьвету. Так расьлі два браты.
Часамі старыя жанчыны, бабулі колгасаўцаў, ківалі галовамі, пускалі нават, калі-ні-калі, сьлязу, божкаючы:
— Ай-ай, за жывым бацькам, бацькі ня ведаюць. От пайшлося ім як небаракам.
Аміля тады не перапускала:
— А на чорта ім гэтакі бацька!
Галена-ж, тая адно падмаргне тады сьлязьлівай старой:
— А яны-ж гэта й нарадзіліся без бацькі.
— Без бацькі? А-ёй!
— Але. От надумаліся ды й нарадзіліся.
І тады да Амілі:
— Ну што ім канечне растлумачваць! Ты гавары таму, хто ўразумее тваю гаворку.
Тады і Аміля засьмяецца, радасна гляне на сваіх сыноў. Галена-ж, калі скончана работа, заўсёды нянь-