Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

калі прытуліўся за гуменным вуглом, пачаў шпарка жагнацца. Ткнуўшы агонь пад навіслую нізка страху, ён з усіх сіл кінуўся наўцёкі. Колькі разоў паваліўся па дарозе і ўвесь вымак у ледзяной вадзе да апошняй ніткі. Дадому ён не пайшоў проста дарогаю, а даў кругу, паўз лес, каб не папасьціся на людзкія вочы — на пажар зараз-жа пачалі бегчы. Тут ён рвануўся, каб падпаліць Андрэеву хату, але рух людзей па дарозе перашкодзіў яму. Змучаны і змочаны, дапаў Вінцэнты да хаты. Палез на печ, укрыўся кажухом і хваравіта задрамаў. Назаўтра прачнуўся ён у гарачцы, прахварэў нешта з тыдзень і сканаў.

Бушмар жа наказаў брату, каб той прыехаў. Брат охкаў і бедаваў, але ня так па тым, што ўцякла Галена, як па тым, што згарэла гумно.