Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ўся славянская зямля была пакрыта цёмнымі — не праезднымі барамі, лясамі, поўнымі зьвяроў лютых, то рэкі мелі вялікае значэньне торных дарожак.

Захацеў хто паехаць у чужыну далёкую, невядомую, то не праз бары і лясы блудные ехаў, а па рэках, на чоўнах выбіраўся. І вось калі купцы нямецкіе, скажэм, захацелі паехаць па заморскіе тавары у далёкую Грэцію, то яны павінны былі ехаць сьперша Дзьвіной, пасьля чоўны свае трэба было ім перэцягнуць колькі вёрст на сухапуцьцю, там дзе пачаткамі амаль не стыкаюцца Дзьвіна з Днепрам, і ўжо далей Днепрам плысьці на поўдзень праз Палавецкую зямлю у багатую Грэцію. Гэтак сама праз нашу зямельку ішла дарога з нямецкай зямлі у багатае Боўгарскае царства (што тады было на Волзі) і стуль у Пэрсію і Кітай.

А калі палуднёвым і усходнім чужаземным народам была патрэба у варажскую і нямецкую землі, то ізноў такі ня мінулі нашай зямелькі, ў каторую, як у сэрцэ, схадзіліся з усюль усе вялікіе дарогі.

І чужаземцы розные ахвоча гасьцілі ў нас і плацілі нашым князём невялічкую плату — гасьцінец, за „пагост“, значэ за прытулак і гасьціну, ды за помач ім у переправе іхніх тавараў і чоўнаў, праз „валокі“, значэ праз тые мейсцы, дзе трэба было па сухапуцьцю валачы чоўны.

I народ наш не разбойнічаў, не грабіў чужынцаў, а ветленька-міленька, па брацку, гасьціў у сябе падарожнікаў. Дзеля гэтага чужынцы не баяліся езьдзіць у нашу зямельку і гасьціь у нас.

І цьма рознага народу праходзіла праз нашу зямлю: і грэкі, і немцы, і арабы, і пэрсы, і боўгары, і хазары, і полаўцы, і розные іншые. А народ быў гэта усё бывалы, са старонак культурных і асьвечаных, то і ня дзіва, што прадзеды нашы раным рана, спазнаўшыся с чужымі людзьмі, перэймалі ад іх не мала добрага: і мову іхню, і навукі высокіе, і сакрэт запісываць і чытаць думкі і гаворку людзкую, і спосабы торгу, і веданьне тавараў заморскіх. Прашчуры нашы, ня толькі прыймалі ў сябе гасьцей заморскіх, а і самі, спазнаўшыся з імі, езьдзілі у іхні старонкі. І, во, задоўга перад прыняцьцем хрысьціянства было ў нас многа нашых бывалых людзей, каторые зналі далёкіе старонкі і жыцьцё тамтэйшых, і мовы чужые, і навукі мудрые.

У сэрцы-ж гэтым, у Беларусі нашай, там дзе сходзюцца ўсе вялікіе дарожкі-рэкі лежала земля смаленская з горадам Смаленскам; багаты-то быў і дзіўны горад! Цяпер ужо ў славяншчые німа такіх гарадоў. Цяпер таргоўля ідзе марамі ды чугункамі і іншые гарады увайшлі у славу і багацьце. Цяпер хіба Парыж, сталічнае места французаў, мае такое міжнароднае значэньне, якое калісь меў наш Смаленск.

Скажуць другіе, дый пасьмяюцца можэ, што непраўда гэта, дзе-ж нашаму хараку-беларусу мерацца с французам? А такі дармо… Ня ўсё можна мераць цяперашняй меркай.