Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

небі, убачыў Ладу з доўгай залатой касой — царэўну мора, як яна езьдзіла па мору ў залатым чоўні, срыбнымі весламі плескала па вадзе. Дажбог, спусьціўшыся да марскога цара, пачаў прасіць, каб цар аддаў дачку за яго замуж, але марскі цар загневаўся, хацеў затрымаць і ўкараць Дажбога. Добра, што Дажбогу ўдалося ўцячы. Тады Дажбог прыслаў сваіх слуг на бераг мора; прышлі тые, разлажылі ўселякіе уборы дарагіе, а між іншымі вельмі пекные зялёные чаравічкі. Лада вышла, пачала прымерываць, тут слугі Дажбогавы падхапілі Ладу, занесьлі да свайго пана. Дажбог ажаніўся з Ладай.

Гэтак зразумеўшы Купальскае сьвята, нашы прапрадзеды ўзялі прыклад з багоў і пачалі на Купальле „умыкаць“ сабе дзеўчат на жонкі.

Зьбіраліся „між сёлы на узьлесі“ каля ракі, або возера, разводзілі вогнішчы, пілі, елі, пеялі; абліўшы смалой кола, запалівалі і кацілі з гары на знак, што сонцэ хутка пачне ніжэй хадзіць.

Калі прышло хрысьціянства, то паганскае народнае сьвята злучылася с хрысьціянскім сьвятам Івана Хрысьціцеля, каторы сьвяткуецца 24 чэрвеня. Гэта сталося Тым лягчэй, што слова хрысьціць — значыць — у вадзе занурыць, купаць. Вотаж пад слова Купальле заместа паняцьця — сьвятло, ясьнасьць, багацьце, уражай — падставілі паняцьце — купель — купаць. Гэткім спосабам с тэй пары з 23-яга на 24-ае чэрвеня ў ночку спраўлялася сьвята абычаям даўнейшым, а на заўтра людзі ішлі да касьцёлу, цэрквы і сьвяткавалі ўжо сьвята хрысьціянскае — сабе сучаснае.

Кожна сотка гадоў, кожнае пакаленьне прыбаўляла, зьменяла звычай, расшырала яго, багаціла. Зрадзілася паняцьце, што бог грымотаў — Пярун маланкамі, стукам, грукам разганяе цёмную сілу, затрымвае кола сонца, змушае яго стаяць найвышэй, пячы і сушыць усё жывое на зямлі. Паволі пяруновую сілу — вогністы коляр перанесла фантазія людзкая ў папараць кветку, с каторай — усё роўна, як з выжыні неба — чалавек усё можэ ўбачыць і зразумець на зямлі.

Спрыяючы цёплы час на Купальле памог гэтаму сьвяту зрабіцца найбагатшым сьвятам у абраднасьці. Чалавек на Купальле ўсе сілы добрые і злые, спрыяючые і варожые бачыць каля сябе, каторые паміж сабой змагаюцца, а з гэтага змаганьня кветка-папараць зацьвітае. Добрая сіла хочэ яе даць чалавеку, а злая — вырывае кветку с чалавечых рук.

III.

Нідзе так абраднасьць сьвяткаваньня Купальля багата не развілася, як у Беларусі, бо тут гэта сьвяткаваньне найдаўжэй захавалася. У іншых старонках яно даўно ўжо забытое; інтэлігентные толькі людзі там яго абходзюць, як памятнік калісьці вельмі багатага прапрадзедаўскага народнага сьвята.

У нас наадварот: у колькі вёрстах ад Мінска — губэрнскага гораду, дзе чыгунка што дзень сьвішчэ, вёскі спраўляюць Ку-