Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рысьці і рвецца ён тады здабыць папараць кветку. Думка яго, узгадаваная прымітыўнай жаваранчынай песьняй, узбагачаная няхітрай пазалотай дасьпеваючай паласы жыта шукае цуду.

Так, — тут мусіць быць цуд і толькі цуд!! Бо папараць кветку ўсёзнаньне каб здабыць — патрэба не мала часу. На гэта патрэба амаль што не ўсяго кароткага жыцьця чалавека. А як жэ хлебаробу адняць сваю руку ад чорнага загону? Апусьцее тады ніва, гарады пачалі б галадаць, край абяднее.

Не, хлебаробе! тут мусіць быць цуд і толькі цуд, каб ты ўсё тое зразумеў адразу, чаго дабіліся навукова тые, каторых ты корміш дзьвема сваімі намазолянымі рукамі. Добра што ты ў яго верыш, бо верай сваёй засеваеш зерняты ў сэрцы сваіх сыноў жаданьня дабыць папараць кветку.

Сыны твае — гэта высланцы, гэта закрасаваўшые кветкі людзкасьці. Бо дагэтуль вучоные выходзілі і выходзюць найбольш з нетра працавітай беднаты.

Сьпі хлебаробе, сьпі! Прыдзе час — папараць кветка дастанецца табе ў рукі.

II.

Прапрадзяды нашые калісьці у прадвеках глядзелі на прыроду іншымі вачыма, чым мы — прапраўнукі іхніе. Сонцэ, пярун, вецяр — яны прызнавалі тады за сваіх багоў, каторые маглі рабіць чалавеку і дабро, і зло, зважаючы, як чалавек на гэта заслужываў. Дзеля гэтага людзі таго веку прыносілі ахвяры сваім багом, сьвяткавалі сьвяты ў іх чэсьць.

Сонцэ ў нашых прапрадзядаў называлася Дажбогам; яно лічылася богам ураджаю, богам сьветла, дабра і цепла. Вотаж у час найвышэйшага стаяньня сонца на небі — ў палове чэрвеня, ў час найбольшага разросту і розквіту на зямлі, калі ўжо ўсё засеянае пусьціла расткі, завязалася і пачне ўжо хутка радзіць, людзі ў чэсьць бога—сонца сьвяткавалі сьвята, каторае называлася Купальле.

Купальле — гэта сьвята яснасьці, сьвета і найбольшага разросту сіл у прыродзі. Пасьля Купальля сонцэ паварочывала на сваю зімовую дарогу, паволі, незначна яно апускалася ніжэй, сьвяціла з воддалі.

Прапрадзед наш, тады не маючы ні кніг, ні газэт, ні праложаных шырокіх дарог, каторые вялі б яго да мястэчак, якіе ў нас ёсьць цяпер, пільней узіраўся ў жывую кнігу прыроды і па свойму ўсякае яе з‘явішчэ тлумачыў.

Найвышэйшае стаяньне сонца перад паваротам на зімовую дарогу і найбольшы расцьвет — разрост у прыродзі, хуткі час раджэньня овачаў праз усякую расьліну, — чалавек з гэтага ўсяго стварыў сабе паняцьце, каторае пасьля стала верай, што ў гэты дзень, значыць на Купальле, Дажбог жэніцца с царэўнай мора — Ладай.

С песьняў вельмі старых даведываемся, як людзі больш, лепш разумелі вясельля Дажбога: Дажбог, стоючы найвыжэй на