Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Далікатнасьць за далікатнасьць.

Павіншаваньне.

Паабедаўшы у ахвоту,
Пан Лізунскі лёг здрамнуць;
І знаць зьбіўшыся з работы,
Календар узяў зірнуць;
Ці на гэтым тыдні сьвята
Есьць якое, ці німа,
Мо іменьнік ёсьць хто небудзь,
Бо прыяцеляў тых цьма.
Толькі так сабе падумаў,
Аж глядзіць — во: даліпан
Якраз сяньня дзень Стафана,
І Цыбульскі быў Стафан.
Як ашпарэны, з гарачкі
Пан Лізунскі бегаць стаў:
— „Ай-я-я што ж я наробіў?
Свайго друга занедбаў!
Вельмі брыдка і нялоўка,
Трэба ж як нібудзь зрабіць,
Бо, угневаўшысь, ён можэ,
Мне тым самым атплаціць.
О, крый Божэ! на што гневу —
Далікатнасьць — перш за ўсё.
Так гамонючы у голас,
Хутка ўзяўся за пяро.
Сеў, ды пішэ: «будзьце жывы,
Дай Бог шчасьця і усяго».
А лекая шле на почту
Талеграму здаць яго.

На паустанку.

Ліха ведае скуль сьпешка
Раптам сталася ў начы —
Трэба ж гэт — прэч у балота
Аштафэту валачы.
Разеўляючысь спрасонку,
У клапотах, што рабіць, —
Наш начальнік палустанку
Стаў начлежнага будзіць.
— „Уставай, Пракоп, ці чуеш,
Годзе спаць, ну, ні дурэй —
Талеграму ёсьць аднесьці,
Ну пацягвайся — скарэй!“
А Пракопка разаспаўся,
Нельга нат і разбудзіць —
У запечку разагрэўся,
Зварухнецца і зноў сьпіць.
Ды вядома ж аштафэты
Адлажыці німа як —
І мярлог свой цёплы, мяхкі
Мусіў кінуць небарак.
Як мядзьведзь той цяжка, грузна,
Ніахвотна устае,
Носам дзёўбае паветра,
Сплючы, лапці адзяе.
І ня дзіва: ліпнуць вочы,
Ноч, і спаць — быў самы час.
Бедны ў злосьці скляў: „каб
ты там
Слаў яе апошні раз“.
Падвязаў свае аборы,
Сьвітку злосна апрануў —
Неяк сяк-так расківаўся
І праз поле лупянуў.
Вецяр сьвішчэ, дождж ліецца,
Гром, пярун раве, гручыць,
А маланка сьлепіць вочы…
Страх — Пракопу ня ручыць!
Чэшэ бедны, што паробіш:
Есьці хочеш — дык служы,
Пан во трасцу загадае, —
Ты — як цюцька той, бяжы!
Там ці трэба, ці ня трэба —
У паноў заўсёды сьпех…
Злы Пракоп, — ніздаваленьне
Уводзе беднага у грэх.
Жарты — перці талеграму
Вёрстаў блізка с трыццаць пяць!
— „А бадатай ты там загінуў
Перш, чымсь меў яе падаць!
Гаспадар сабакі нават
Гэткай слотнаю парой
С хаты гнаць на двор ня будзе:
Жаласьць мае і над ёй.
А паны — нат і ні дбаюць,
Што Пракоп ім, што Ігнат,
Бо на беднага багаты
Мае іншы свой пагляд.