Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Во жыцьцё, каб ты прапало,
Наракаць стаў наш Пракоп, —
Ткнулі ў зубы карталюшку
І што хочыш ты з ёй роб.
А каб вас пабрала ліха —
Каму шлюць і хто паслаў!“
Абаіх кляне у злосьці,
Бо праз іх ён нідаспаў.
......
Ноч глухая; цёмна гэтак,
Што хоць вока прапары,
Скрось балота, гразка, слізка,
Дождж сячэ па каўняры.
Чэшэ бедны. — Ешчэ добра,
Што дарогу лоўка знаў,
Ня зблудзіў — да першых пеўняў
Ледзь так-сяк ён прыдыбаў.

На мейсцы.

Сьпіць пан Стэфан больш га-
дзіны,
Рад, пазбыў сваіх гасьцей —
Змардаваны ў танцах, картах,
Лёг, каб адпачыць скарэй.
І во самым ранкам смачна
Сьпіць, як збажыну прадаў.
Бачэ сны… Але раптам стораж
Грукаць клямкою пачаў.
Што такое? што там стала?
Пан Цыбульскі сам ня свой,
Пале лямпу — спалахнуўся,
Мусіць нейкі неспакой.
— „Хто там?“ — „Я, прышоў с
поўстанку
Талеграму вам прынёс;“
Кажэ: „проша распісацца
І даць грошы за прынос —
Поўвасьма рублёў мне следна,
Во квітанція для вас“.
Стораж пану так тлумачэ
І стаіць з неякі час,
Думаў, можэ на гарэлку
Ухопе злыбяду за то?
Аж-ткі не, з нічым вярнуўся,
Пану ні аб то ішло.
Сам зьдзівіўся ён с пасьпеху, —
Зразу кінуўся чытаць —
Мусіць нешта ёсьць такое,
Што парупіўся паслаць.
Разгарнуў паперку тую —
Знаць цікава — ад каго?
І чытае: „будзьце жывы,
Дай Бог шчасьця і усяго“.
Подпіс знізу: пан Лізунскі,
І усё — на тым канец.
Мо, хто думае, Цыбульскі
Пахваліў, што „маладзец?“
Не! ён моцна разсьмеяўся,
Кажэ жонцэ: „палядзі —
Ашалеў, ці што з ім стала?
Ну сама ты пасудзі!“
Пасьля, лёгшы, гаварылі
Аб Лізунскім доўгі час;
Талеграму яго сьнілі
І самога з дзесяць раз.
Заўтра зрана зноў чыталі,
Ды ў канцы згадзілісь с тым, —
Мабыць ён праз далікатнасьць
Напароў гарачкі ім.
— „Ну, чэкай — ты ж далікатны
У пару і без пары,
Яж табе дагоджу гэтак, —
Патурбуйся, франт стары!“
Так Цыбульскі ні то ў злосьці,
Ні то ў жартах сабе — от
Доўг спагнаць хацеў тым самым
І навесьці на расход.
Як наважыў, так і зробіў
І за то ўжо сквітаваў:
Выбраў камень пудоў дзесяць,
Завярнуў, абшыў паслаў
Гэтак сама почтай платнай
І ў дагон свой ліст пусьціў
Да Лізунскага с падзякай,
Што прыемнасьць той зрабіў.
— „Верыш, пішэ, атрымаўшы
Талеграму ад цябе,
Так прыемна стала зразу —
Як у мілым смашным сьне.
Вельмі ж рад быў — з душы,
здэцца,
Праканацца каб ты мог —
Гэткі камень, як паслаў я
На паказ табе, — адлёг.

Альбэрт Пауловіч.