с торбаў. Да коняў фінскіх — не падходзь: надта злые — гатовы ўкусіць; большая часьць — каштанаватые.
Вайшлі ў кірху. Напалена цёпла. Сама кірха чысьценькая — такрок толькі аднавілі. Уся застаўлена лаўкамі. Народ — хлебаробы, — ні воднага капелюха ня відаць. Кабеты найбольш у белых хустачках, у чорных бурносах. Мужчыны ў шэрае сукно адзеты. Большая часьць фінляндчыкоў сьветла русые, крэпкіе, здаровые, шчокі румяные; маладые хлопцы нізка стрыгуць галовы; старые мужчыны носюць валасы даўгіе пад скобку, як нашые палешукі, на перадзі — раздзеляны.
У кірсе ўсе пяюць псальмы. Фіны ўсе лютэраны. Адзін пастар адпраўляе імшу пры аўтары, адзеты ў даўгую чорную сукню, як ксяндзоўскую сутану, толькі с фалдамі на плячох. Сам барадаты, таусты. Другі — з амбоніі казаньне гаварыў: гэты — голяны — падобны да ксендза. Народ — як сьцяна спакойна слухае, ані вокам ня міргне — і не спазнаць, што ў яго на душы робіцца, аб чым ён думае… Пяюць страшэнна нудна, аднастайна, як скала стогне, калі ў яе размерна біць молатам. Ажно галава закруцілася нам, ня прывыкшым да такога пеяньня.
Як вышлі па набажэнстві, дык кожны адразу ў санкі сеў і „но, кося, да хаты!“ Крамы ў сьвята зачыняны, піўных — німа, гарэлкі — ані званьня.
У нашага каня адляцела падкова, як толькі з вярсту ад‘ехалі ад Яськаў. Іван зараз завярнуў каштанчыка; заехаў да аднаго каваля — німа ў хаці; заехаў да другога — німа; тады павярнуў у права і паехалі мы да вёскі за вярсты дзьве ад Яськаў — да сваякоў Кюмеляйна. Там нам зараз далі кавы; каню прыбілі падкову. Крыху пагрэліся. Першы раз напаткалі такога фіна: стары — гадоў 60, відно бывалы і мову расейску добра знае, але не хацеў гаварыць па расейску, — сказаў, што ня любе. Мы яму растлумачылі, што мы не расейцы; паглядаў на нас жычліва, прасіў есьці, піць, але гаварыць — не гаварыў — роўна запрысягнуў гэтай мовы ня ўжываць. Адвіталіся і ўжо ва ўсёй спраўнасьці паехалі.
Трэба ведаць, што фін вельмі ацэнівае тую карысьць, якую прыносе яму конь і дзеля таго, як сябе самога, так дагледае каня. Пугі — ніколі ня ўжывае. Конь падкаваны, вычышчаны, накормляны, накрыты, стайня цёплая.
Фінскі народ.
Фінляндзія гэтак сама лежала паміж двума сільнымі суседнімі гасударствамі, як і наша Беларусь.
Адзін сусед супольны быў і нам, і фінам — гэта Расея. Другім суседам у нас была Польша, а ў Фінляндзіі — Швэція. Фінаў, як і нас, то адзін сільны сусед браў у свае жалезные рукі, то другі. І абодвы суседы паводле свае сілы і змогі стараліся быць дабрадзеямі-апекунамі. Швэція раней стала панам у Фінляндзіі; фінская шляхта паволі папераменяла свае прозьвішчы на манер швецкіх і ашвэдзілася. Мовы свае зараклася, пачала гаварыць па швэцку. Чыноўнікам туды і дарогу лёс клаў, каб у сільней-