Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля расказалі колькі ў іх сямейцы чалавек і хто дзе жывеі Даведаліся мы, што старшы сын у Амэрыцы, паказалі нам яго фатаграфію. Бацька, гэты самы дзядуль, аб каторым раней успаміналі, стукнуўшы пальцам у партрэт сына: „Хюве пойка!“ сказаў, — пекны хлопец, значыцца. Маленькі хлопчык Таўно, думаючы, відаць, нам дагадзіць, спранжыновага ваўчка пусьціў. Прынесьлі цукеркаў поўную талерку, бо, як пасьля даведаліся, стары Кюмеляін трымае крамку. Бабуля каваліха адвітаўшыся, запрасіла да сябе ў госьці, а калі патрэба будзе аб чым пагаварыць, то каб па яе падсылалі мы, але хіба такой патрэбы ня будзе, сказала на астатак, бо вернецца дачка Кюмеляйна, што паехала да мястэчка, а яна ўмее крыху гаварыць па расейску: ў іх с Харкава такрок жыла нейкая паненка — Мар‘я Васілеўна, дык ад яе Мары навучылася.

Праўда, і стары дзядуль Янко неколькі слоў знаў па расейску, ды відаць ешчэ хацеў падучыцца, бо ходзючу па пакоіку, тыкаў пальцам у кожную рэч і дапытываў: „руські?“ Мы казалі: печ, стол, лямпа, крэсла; а ён нам кожную гэткую рэч называў па фінску. Пасьля — на дабранач сказаў: „Хювэсті!“ — значыцца — ўсяго добрага, і вышаў.

У Кюмеляйна.

На заўтра нас абудзіў сланэчны ранак. Выглянулі мы праз вакно — лес блізка стаяў, у лева — замерзлае возера. Вуліцай — хлопчыкі і дзяўчынкі с кніжкамі ў торбачках да школы беглі. Мары, вярнуўшаяся з мястэчка, прасунула галаву праз дзьверы: „хуомэнта“ — дзеньдобры аддала і стала дапытываць: „кофе, кофе? хоцэте? хоцэте?“ Мы патакнулі галавой, што хочэмо. На тацы, накрытай сарвэткай, прынесьлі каву, жбанок парэнага, гарачага малака, яйкі, масла і смажэную кабаніну з бульбай паранай.

Пасьнедаўшы, мы вышкі абгледзіць будову і ўсю гаспадарку Кюмеляйна. Хата, дзе самі жывуць Кюмеляйны, ў каторай учора мы былі, але ў такой тарапаці добра ўсяго не разгледзілі на падлодзы, чатыры вялікіе вокны, пяць вузенькіх дрэўняных ложкаў стаіць на вішнёва памалеваных, на нач яны расцягіваюцца — шырокімі робюцца. У старых — коўдры аўчынкамі падбіты, ў маладых — вайлаковые.

Дзьве шырокіе, нізкіе бэлькі ідуць праз усю хату: адна — уздоўж, другая — ўпоперак; на іх вешаюць адзеньне, калыскі, кладуць гаспадарскіе прылады, як сякеры, сьвідры, гэблі; ў покуцьцю дзьве да сьцяны прыбітые шафкі, ў іх лежаць кніжкі, газэты.

Такая у старане ціхая вёска, як Лоттоло, мае два разы на тыдзень почту; кожны гаспадар выпісывае газэту, а то і дзьве; каторая газэта дарагавата, то згаворываецца двох-трох суседзяў, што бліжэй жывуць ад сябе і выпісываюць газэту супольна. Чалавек сумысьля наняты круглы год прыносе почту два разы на