Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

просіць вазніцу. Але ён ужо з нашымі клумкамі стаіць на парозі і чэкае покуль мы не падыдзем, каб разам увайсьці ў хату.

Адчынілі дзьверы; ўвайшлі; хата цёплая, відная, прасторная міла прывітала нас. Людзі за сталом седзяць, каву з булкай пьюць. Машына краўцоўская стаіць, сталярскі варштат. Пачынаемо гаварыць; ніхто ні слова бачымо не разумее; у кніжцы пачынаем шукаць слоў фінскіх: натыкаемся, як па фінску будзе ас дзванковы, як называюцца рожные дарагіе віны, як лёкай, але як папрасіцца на начлег — такіх слоў німа; мусіць то кніжка толькі для вялікіх паноў пісана. Толькі малая поўтарагодняя дзяўчынка, здаецца, найлепш нас разумее: засьмеялася, кіўнула галоўкай, узяла ад нас цукерак, смокчэ і жычліва ў наш бок пагледае. А так — усе спакойна седзяць, ядуць, як бы ня чужые, падарожные людзі сюды увайшлі, а толькі крыху халоднай пары праз адчыняные дзьверы ўвярнуло і ўсё тут. Адно да другога толькі часам памалюсеньку скажэ якое слова. А тут цямняе; думаем: вазніца зараз ад‘едзе — начуй пасьля хоць у лесі.

Пачынаемо мігамі паказываць на ложка — што хочым спаць, на хлеб на стале — што хочым есьці. Нічога! Проста людзі нейкіе бязбожные, бяз сэрца, ані варушуцца з мейсца. Адно бабы памалу кратаюцца каля гаспадаркі: адна нешта пачынае варыць, другая вышла з ведрамі па ваду.

Як жэ тут вам паказаць ешчэ, думаем, што мы хочым у вас застацца? Плацімо вазніцы і паказываем, махаючы рукамі: Ганільля, Ганільля, — значыцца — едзь сабе, едзь, а самі сядаем на свае куфэрачкі і мігамі кажэмо, што на іх будзем спаць. Кабета, вышаўшая з ведрамі вярнулася, падыйшла да старога дзядулі і нешта сказала, на нас гледзючы. Тады старэнькі устаў, узяў нас за рукі, нешта па свойму загаварыў і павёў нас с хаты праз сенцы у другі канец дому.

Адчыніў дзьверы і мы ўвайшлі у два пакоікі чысьценькіе цёпленькіе, як вульлі пчаліные; сьцены выклеены блакітным паперам, падлога памалевана, камоды, крэслы стаяць, на стале шыдэлковая сарвэта, у вокнах фіраначкі. Бухае агонь у печах, адна кабета ложкі нам сьцеле, а другая — нясе каву, масла, пірагі, варэные яйкі. Вады прынесьлі мыцца, ручнікі чыстые павесілі; відно што ўсё нарыхтована ўжо для нашага начлегу.

Ешчэ ня усьпелі мы пасіліцца, як увайшла бабуля, прывіталася з намі па расейску, ды кажэ: „Кюмеляйны па мяне прыслалі, каб з вамі разгаварыцца, бо яны ня ўмеюць па расейску, а я дзесяць гадоў таму назад служыла ў Пецярбурзе за кухарку — дык крыху прылажылася“.

Зараз уся сямейка Кюмеляйнаў сабралася. Мы ўсе паселі, бабулю пасадзілі па сярэдзіне, дзядуль падкінуў у печку дроў і пачалася гутарка. Найперш гаспадары сказалі праз бабулю, што годзюцца, каб мы ў іх жылі, абецалі тое, а тое даваць есьці і столькі, а столькі назначылі плаціць. Цэна была такая малая, што прышлося толькі зразу згадзіцца на яе і пекна падзякаваць