Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валяе абыйсьціся груба з госьцям-чужынцам, прыехаўшым палядзець на іх край і народ.

Мы селі у санкі, падзякаўваўшы фінам за іх ўвагу для нас і паехалі. Зараз зьвярнулі у права. Пачаўся лес. Дарожка вузенькая адна толькі ішла, каторай мы ехалі, а так ні дарожкі, ні сьцежачкі, ні сьледу люцкога. От барані Бо завея, а чалавек мала абазнаны з мейсцам папаўся, ды зьбіўся з дарогі — аман у гэтых лясох. Дзіўны край, думаем у душы, вочы с цікавым перелякам разбегаюцца ўвокал. Хочыцца як найшырэйшы абраз гэтага фінскага лесу захаваць для успаміну у хвіліны вольные ад працы…

Наш фурман сядзіць, як шэры каменчык, твар халодны спакойны, сьветлые вочы нярухома гледзяць на скалы. Дасталі цукеркі, пачаставалі фінчыка. Узяць — узяў, але неяк машынальна, як бы то яго нічога не абходзіла.

Пачало цямнець. Лес ані крышку не зьмяніўся, толькі здалёк паказаўся чырвоны вугол нейкай аудыніны.

— „Лоттоло“, — ткнуў пальцам вазніца.

Мы ажно прыўсталі на санках. Конік борзда узьбег на горку; перад нашымі вачыма вылынаў фальварачак; дом вялікі ў цёмна вішнёвы коляр вымалёваны; вокны вялікіе з зялёнымі вакяніцамі; сам дом на два канцы; ганак ашклёны, на гарэ такіе ж вялікіе вокны і малы ганачак; далей будынкаў з восем увокал параскіданы. — „Дзяў, дзяў“, выскачыўшы, перэняў нас сыты, маленачкі жоўценькі сабачка. Гэткіе самые сабачкі блізка што ў кожнага гаспадара мы пасьля спатыкалі; чуткіе яны, зьвяглівые, але ня кусаюцца.

Ад‘ехаўшы с поў вярсты, мы зноў такі ж самы фальварчак убачылі, а там — справа, злева — на вярсту, а то і далей, і бліжэй усё фальваркі і фальваркі. Дарожка — вуліца пашла крута, так што блізка міма ўсіх сяліб прышлося праежджаць. Сэрца — тук-тук — адзывалася сільней каля кожных варот; здаецца гаварыло: тут-тут затрымаемся, але вазніца, нярухома седзючы, далей вёз і далей. Дарожка вузенькая то у права, то ў лева паварочывала; адны сялібы хаваліся за горкамі, другіе — выхіляліся з за далінак. Перад сабой убачылі мы за якую вярсту вельмі пекны дом на гарэ пасярод высокіх дрэў. Дом усё блізіўся і блізіўся, а мы набіралі пэўнасьці, што іменна там жыве Кюмеляін, да каторага едзем. Ужо, па праўдзі сказаць, нават смакавалі, як гэта будзе цёпла, добра і пекна. Раптам хлопец скруціў у лева на малое падворка пад паветку.

— „Кюмеляін!“ паказаў рукой на шэры дом у другім дзядзінцы вазніца. Зразу спужалася думка, хоць дом Кюмеляйна вельмы добры быў — проста фальварковы нашага багатшага шляхціца. Нечага чэкаць — хоцькі ня хоцькі вылазім, хоць усё пагледаем ешчэ на гэны пекны дом, каля каторага мы перш былі пэўны, што затрымаемся: стаіць ён усяго ад нас на якіх крокаў сорак і як бы дражніцца. „Вязі, вязі!“ нешта ў нутры быццам