Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зваротлівы.

Хто я — даліпан не прызнамся, людцы хрышчоные! Быў на возі, пад возам, у папярок, у здоўж; насіў лапці, боты, гамашы, апоркі, а цяпер — дык у шнюраваных, на фасон бабскіх, чэравічкаў, скрыпаю. Нічога не парадзіш, людцэ добрые, — такая мода выйшла.

Калісь-то круціўся фэльчэрам — нікога ня вылячыў; наняўся вучыцелям — нікога не навучыў; папаў у стражнікі — нікога не арыштаваў; начальства зьнецярплівілося, дало воўчы білет і адправіла.

— „Ад гэтай пары, кажэ, працуй рукамі сваімі ў поце чэла твайго, Грышка; мазгаўніцай тваей годзі ўжо „прычыняць врэд гасударству“.

Дальпан, не с паў рэчы сказала. Ось ужо каторы год наняўся ў вінны склад бутэлькі паласкаць. Работа, як мокры каўбак на агні, гарыць, кіпіць.

Слухаючы мяне, пэўна падумаеце, людцэ: ну і кручэная-ж штучка с цябе, Грышка! Барані — бо — ані то, ані гэта: ціхі сабе, спакойны, рахманы і… як гэта сказаць?.. каб ты згарэла — круціцца на языцы… ага: пяцідзесяцілетні дзяцюк. Бачыце, як ажаніўся, та і ня у пору чэлавекам звацца.

Горка, ой як горка, дзеўчаткі, сокалкі ясные, на старасьць дзяцюком славіцца. І імя маё — ня Грышка, а куды пякнейша, далікатна, пястотна. Адгадайце, дзеўчаткі! Пранук? кажэце — не; Якуб? — не; Антон? — то, ды ня то, але і сусім блізка: Хведост! Іш, аж падскочылі — спадабалася!? Толькі с прозьвішчам, сястронкі, дык сусім не па Божаму закону вышло. Цяжка прызнацца. Пачэкайце — крыху перэвяду дух. Настаўце вушка, хіба шапяну: Курта. Ага, аж зьбялелі — ня бойцеся — ня ўкушу; Куртай толькі клічуць; Куртай клікалі дзеда, Куртай — прадзеда, Куртай — бацьку. Да канца сьвету будзе наш род гібець Куртамі. Дзеля гэтага мой прадзед нічога не дабіўся; дзед — змарнеў; татка родны — з радасьцю памёр; а я сам ад гэтага самага паганага прозьвішча з воўчым білецікам цягаюся.

Бывала выпрастаюся — дзяцюк, як жэрдка: тонкі, высокі; твар — кроў з малаком; вусы, моў жаўток, затоплены у сьметане; прыперажу шаблю — жлін, жлін, жлін па каменьнях, здаецца ўвесь сьвет я зваюю, а тут ні стуль, ні сьсюль, з за якога вугла — як не зьвягне якая лядачына: Курта! на-на-на! Лёдам усё нутро скалыхнецца! Прападай, думаеш ты ўсё!

Дзеўчаты праманулі круціць сабаччые міны, спаткаўшыся са мной, быццам гэта я Курта — цюцька, значыцца. Проста, атпадае ахвота; хай, думаю, ўсё растрасаецца да скутку! На якое ліха начальства? Шаблю бразну воб зямлю, сяду ў кут, горка