Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


У канцыляру ідуць с парадам, —
А ад усіх Трахім Кузурка
Падходзе к земскаму з дакладам
І кажэ так: вашэскародзе,
Мы ўжо па беднаму, што можэм —
Ня больш, а тысяч пяць дадземо.
Зьдзівіўся земскі, нібы ножам
Яго па сэрцы хтосьці ўрэзаў,
Во, здэцца, вочы з лба адскочуць;
А думка першая узьбегла,
Што мусібыць мазгі марочуць?
Аткуль шмат грошы ў тэй галізны,
Што голым целам вечна сьвеце?
Бо воласьць гэтую з бяднейшых
Ен не сягоньня знае прэце.
Вось ніўцярпеўшы, зноў ім кажэ,
Што калі маюць грош на дзела,
Дык трэба добра згаварыцца,
Тады даваць ускладку сьмела.
— Штож, вашскародзе, так зьдзівіўся?
Мы ж аб грашах стаяць ня будзем,
Бо нам жыць хочэцца так сама,
Як во — жывецца сяньні людзям.
Во ў кассе воласьці гатоўкі
Каля поўсоткі блізка маем,
Дык можна будзе ўзяць адразу,
Ну, аб рэшту мы не дбаем.
Мы школе рады, бо прынамсі
Ня будзем зайздрасьціць суседзям;
Дык, вашскародзе, рэшту грошы
Мы ўсе з ахвотаю атседзім.

Альбэрт Пауловіч.