цану, бо яны зьменяюць хоць адну з двох важных для цаны рэчаў: большы, ці меншы дастатак пакупцоў і большая, ці меншая каліцтва тавару у крамах.
Дык от жа бачым мы, што цана складаіцце у нівялікіх крамах, дзе людзі купляюць таварні на гандэль, а для свайго ўжытку і што залежыць яна ад дастатку пакупцоў і ешчэ больш ад каліцтва тавараў.
Фабрыканты-капіталістые пільна прыслуховуюцца да гэтых цэнаў: ім трэба угадаць, як будзе далей с цаной, каб ведаць колькі тавару вырабіць; колькі, значыць, работнікаў трымаць, колькі ставіць новых машынаў, будаваць новых фабрык.
Як гаспадар вясковы ў часе касьбы ўважна прыглядаіцца да кожнага воблаку, услуховуецца, калі певень пяе, ці кнігаўка крычыць і ў залежнасьці ад гэтага косіць сенажаць, ці чакая, гэтак сама фабрыкант прыгледаіцца да тых страніцаў газэтных, дзе надрукованы цэны на тавары і тады пастанаўляе павялічыць вырабленьне тавару, ці зьменшыць. А пасьля, ўважаючы тое самая матаньне цаны у крамах, назначае сваю цану гуртаўніком — большым гандляром, што прадаюць тавары у крамы, а гуртаўнікі, назначаючы сваю цану крамнікам, — так сама прыглядаюцца да матаньня цаны на тавар у крамах.
Кароткімі словамі можна ўсю гісторыю тавару гэтак сказаць: фабрыкант, не сам пэўнаж, а рукамі работнікаў вырабляе тавары людзі, каторым патрэбны гэты тавар — як іх называюць патрабіцелі, гэтым таварам карыстаюцца. Крамнікі ж развозюць тавар па ўсяму сьвету, дастаўляюць яго ў тое мейсца, дзе ён патрэбны і ў такім каліцтве, якое там могуць людзі ад іх гэтага тавару ўзяць. А пазнаюць куды везьці крамнікі і фабрыканты — па тэй цане, якая дзе стаіць, а самая цана гэта залежыць ад вялічыні запасу тавараў у тых мейсцах, аткуль лёгка прывезьці тавар і ад дастатку патрабіцелёў.
Нейкі парадак ёсьць у аднашэньнях людзкіх між сабой, а парадак заўсёды устанаўляецца праз закон, гэтак прывыклі людзі бачыць. Дзеля гэтага і там, дзе ніхто ніякіх законаў не пісаў, толькі чалавек угледзіць сталы парадак у з‘явах, ён гаворыць, што тут ёсьць закон; зіма, весна, лета, восень па парадку год у год зьменяюць адно аднаго, мо кажэм — гэта закон зьмены частак году; калі дрэвы што год у восені скідаюць лісьці, а на вясну надзеваюць новые, мы і тутка бачым закон. Законы гэтые тым адзначаюцца, што ня было ешчэ такога здарэньня, каб іх не паслухаў той, каму трэба слухаць. Ніколі мы ў сьнежні не касілі сенажацяў і ў ліпні ня езьдзілі на санках. Такіе законы павінны б быць і для гандлёвага жыцьця, для тога „царства Рубля“, аб якім мы гаворылі у № 2 „Лучынкі“.
Арцем Жывіца.