Як цана робіцца і што яна значэ?
Хто зрабіў цану на тавары? Бачым мы часта на ятках, на хлебных крамах у вялікіх гарадох — напісана цана па якой можна прадаваць тавар. Цану гэтую напісала гарадзная управа.[1] Можа гэтак і ўсе цэны хто назначае, які там закон, ці якая установа, чаму яны праз цэлые гады стаяць нязьменные? Не, такіх законаў, што назначалі б цану на тавары німа і гэтые нават паперы, што вісяць у крамах, у іх не назначаецца цана якую хочэ управа, але пішыцца такая, якая ёсьць папраўдзі і папера гэтая на тое вісіць, каб ня мог крамнік ашукаць тых людзей, што, купляючы, аб цане ня ведаюць.
А робім цану мы самі, ўсе людзі, што купляюць і што прадаюць і робім яе тады, як таргуімся.
Ніхай сабе такі от ні бедны, ні багаты, а сярэдні селянін прышоў у краму купіць сабе шапку. Крамнік запросіць з яго у тры разы даражэй, чым яна самому яму каштуе, а селянін наш дасьць яму адразу у тры разы менш. Патаргаваўшыся, яны ўрэшці зойдуцца на нейкай сярэдняй цане. Пры гэтым крамнік будзе меркаваць так, каб узяць за шапку столькі, сколькі яна самому яму каштуе, ды ешчэ каб што якое за сваю фатыгу зарабіць і прадасьць, самае меншае, па тэй цане, па якой яму ёсьць ешчэ рахунак прадаць увесь свой запас тавару. А селянін будзе старацца так купіць, каб крамнік як можна менш зарабіў і калі цана будзе павэдлуг яго высокая, будзе меркаваць: „можа як абойдзіцца, можа што патрабнейшае ня будзе за што купіць як гэту шапку вазьму“.
Дойдуць яны да згоды затым, што крамнік ведае, што ні адзін гэты чалавек гэтак таргуецца і гэткую цану дае, а іх шмат, с такім дастаткам, можа і усе яго купцы не багацейшые, дык калі гэты ня купіў па якой небудзь цане, ня купіць па гэтай цане і другі, — значыць трэба спусьціць. Калі ў яго больш тавару ляжыць, а купляюць мала, ён больш атступіць, калі наадварот, то менш. А селянін наш, каторы перад гэтым абыйшоў можа не адну краму, пабачыць, што дзешавей ня купіш. Ізноў жа і ён можа мець больш грошэй і менш. Ураджайны год, завёз што прадаў, грошы ў кішані мае, можна большую i цану даць, а як недаедаць будзе — і не падумае аб шапцы.
Пэўнаж, калі гэты ураджай, альбо голад толькі ў яго аднаго здарыўся, гэта цану ня зьменя. Але шмат ёсьць прычынаў, каторые адразу адчуваюцца вялікай лічбаю людзей: от тые самые ураджаі і неўраджаі, калі яны абыймаюць шмат гаспадарак, альбо дарогу часам якую новую пабудуюць, заработкі з‘явюцца дзе вялікіе і шмат іншых; такіе прычыны могуць часамі зьменяць
- ↑ Гарадзкая управа складаецца з неколькіх чалавек; яна распараджаецца гэтак у горадзі, як старшыня ў воласьці.