Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бег вады зацікаўлівае і падваблівае цябе. На слабую душу яно робе да таго вялікае ўражэньне, што бязвольна абхоплівая нейкая дзіўная жуда…

Мейсцовые жыхары сьведчуць, што Іматра кожны год прымае у свае нетры немала кволых афяр, не здалеўшых утрымацца ад прываб магутных хваляў…

Іматра вельмі мнагаводная. Кожную сакунду, як падлічыў адзін вучоны, пралетае па ёй ня меней 10 мільёнаў вёдраў вады. Гэта памагае нам ясна зразумець якую грозную сілу мае вадаспад. Прабавалі спускаць у Іматру тоўстые бярвеньні, але яны ў мамэнт разбіваліся у дробненькіе шчэпкі, прападалі на нейкі час у глыбіне, а пасьля ўжо вада выкідала іх на бераг ажно за 2—3 вярсты ад вадаспаду. Камні пры берагох гэтак гладка адшліфаваны бегам вады, што ўсе яны выгледаюць якбы лысые і яскрава блішчаць на сонцы.

Пазіраючы на вадаспад з берагу, ня хочэцца нават і верыць, што гэта ляціць, злуе і тузгаецца вада; здаецца, што гэта імчыцца ком пуху, ці сьнегу — да таго яна сьпеніўшаяся, бялютанькая і іскратая. Узрываючыся з нязмернай глыбіні, пена высока уздымаецца над ракой, нібы гарачая пара і рознакалёрнымі праменьнямі іскрыцца на сонцы, цешучы вока чэлавека, зьдзіўлёнага чарамі натуры. Угледаючыся на гэтые дзівы, неяк неахвотна верыцца, што гэта так вечна шуміць, бяжыць і віруе, а думаецца, што толькі сягоньня, быццам для цябе, вялікая незнаная моц, як бы для паказу — на адну хвіліну, пусьціла ў ход сваю чараўную машыну і што, як ты адойдзешся, то зноў усё супакоіцца і сьціхне…

Алрт Пч.