ную пагоду — пекна і міла зіхаціць і пераліваецца разнокалернай вясёлкай, адбіваючы у сТабе, як у люстэрку, праменьні сонца.
Трэцьці — вельмі шумны і сільны вадаспад — Іозэмойт на рацэ Мэрсэд. Там вада зрываецца са сьцяны выжэйшай двухсот сажняў.
Самые блізкіе ад нас вадаспады — гэта ў Фінляндзіі: Іматра і Ківач.
Мне давялося бачыць шалёны бег вадаспаду Іматры. Трудна было адарваць вочы ад незраўнанай пекнаты і дзіўнога хараства натуры!
Сярод цэльных, нярухомых скалаў, паросшых дзе-ня-дзе нізкарослымі хвоямі, плыве шырокая рака Вуокса. Берагі яе найбольш голые і досьць высокіе з аднаго дзікога, чырвона-чорнага каменя, патрэскаўшагося ад веку і марозаў. Вада цячэ ў лахчыне камяністага грунту, каторы непрыкметна, паволі што раз углыбляючыся, якбы градкамі спускаецца ў ніз, але найбольшы пакат рака мае каля Іматры; тут — на працягу меней вярсты вада нізее ажно на 9 сажняў. Шумлівы і вясёлы бег вады поўнаводнай ракі, маючай сажняў 200 ў шырку, каля самай Іматры раптам стрымліваецца, бо тут русло ракі моцна звужываецца — мае яно ў шырку ўсяго толькі 23 сажні — і тое скрось завалена вялізнымі каменьнямі, каторые тырчаць та ўдоўж, то ўпоперак, адны — вытыркнуўшыся з вады, другіе — здрадна схаваўшыся дзесь у глыбі, падстаўляюць свае крэпкіе грудзі, якбы стараючыся стрымаць бег ракі…
Вось дзеля таго, што каля Іматры рака моцна сьціснута з бакоў берэгамі і мае вялізные прашкоды на сваей дарозе, вада тут значна паднята ў гару, а страшэнны імпэт, каторы с кожнай пядзьдзю бегу ракі с пакату прыбывае і павялічываецца, са грамаднай сілай імчыць усю ваду ў ніз; верхні слой яе спрытна і лёхка то саслізгіваецца, то перэскаківае праз галовы вялізных каменьняў, а ісподні слой вады, спатыкаючыся са скаламі, з вялікага разгону — то шырокай істужкай, то вялізным — сажнеў пяць вышыні — слупам — узлетае ў гару.
Гэтая адвечная барацьба магутных хваль ракі са скаламі, гэтае адвечнае змаганьне с перашкодамі — спраўляюць дзіўнае ўражэньне на чалавека. Ня чуеш, як усяго цябе гэта захоплівае; здаецца і самога ў душы нешта падмывае, неяк непакоішся, а ў галаве роюцца розные думкі. З‘яўляецца вялікае жаданьне рынуцца на помач слабейшаму, але глянуўшы на барацьбу гэтых аграмадных сіл, прападае ўся адвага, ў жылах застыгае кроў, нешта сьціскае у грудзёх, а рукі млеюць, абвісаюць і з нейкім жалем, болем вялікім у сэрцы спазнаеш, які мяленькі, які бязсільны чэлавек проці адвечных сіл натуры…
Заняты неадчэпнымі думкамі, доўгі час стаяў я на беразе і угледаўся на гэту красу і проста такі ніяк ня мог адарвацца ад ракі: дзіўнае хараство вадаспаду у ясны, пагодны дзень не мае ні ў чым сабе параўнаньня. Чым больш угледаешся, тым больш