Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да дзіцяці.

Дзіця дарагое! Сірочая доля
Спавіла цябе з малых дзён…
Мой Божэ, ты моцны! дзе ласка і воля,
Дзе мары дзіцячы, салодзенькі сон?

На вочках слязіца — слязу перэймае
І коцюцца с твару адна за другой,
Дзіцячае сэрцэ трывога з‘едае
І ные пралеска пад бурою злой!

Хістаецца бедна, як тонка былінка,
А вочкі — хоць сумны — зіяюць красой…
Ой, цяжка глядзець на цябе, сірацінка,
І гледзючы, плачу я горкай сьлязой

Усім радасьць на сэрцы і сьпевы ліюцца,
Усе з ласкай стрэчаюць маленства дзянькі
На іхню пацеху глядзяць і сьмяюцца
Радзімые маткі і мілы бацькі…

А сьлёзы сіроткі, што горкіе значуць?
Не знае ён ласкі бацькоў дарагіх,
І горкае долі ніхто не убачыць,
Ня вытрэ тых сьлёзаў сіротак малых.

14 III 1913 г.

А. Гурло.