Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тут зноў новые і новые магутные хвалі, наганяючы адна другую, сьпешаюць у сьлед — на падмогу; тут абрываюцца, там паднімаюцца і сходзюцца с сабой, а то, быццам аблізываючы маўчлівые, сур‘ёзные каменьні, праскаківаюць праз іх і лецяць пасьля ў ніз, а там зноў с страшэннай сілай бьюцца аб скалы і круцюцца у здрадным віры. Слуп вадзянога пылу непрыкметна падымаецца і паводаль рассыпаецца сьвежай халоднай імглой. Угневаная рэчка, вырваўшыся з віру, імчыцца далей і па трохі супакоіваецца і толькі адышоўшы вёрст 6—7 вадаспаду пачынае ўжо плысьці ціха і спакойна.

Вадаспадаў на сьвеце ёсьць шмат, але найвялікшы, с паміж іх па сваей сіле і багацьцю вады — Ніагарскі вадаспад у Паўночнай Амэрыцы. Пачынаецца ён у тым мейсцы, дзе рэчка Ніагара расходзіцца ў вілы, абымаючы з двох бакоў Козі востраў.

Вада з 25 сажнёвай вышыні спадае паўколам быццам двума істужкамі, с каторых адна — мае 80, а другая ажно 300 сажняў шырыні! Сіла напору вады так ганебна вялікая, што вада ня суздоліває, сьцекаць па адвеснай сьцяне, а з разгону падаецца ўперад на цэлы сажэнь і, быццам завіснуўшы ў паветры, спадае з грукам у ніз у страшэнную глыбіню. Бо як

Нечага і казаць, што вада спадаючы ў ніз з гэткай і непамернай сілай, робе такі страшэнны, праразьлівы шум, што чуваць ён увокал ня менш як за 7—10 вёрст, і зусім падобны да шуму вялікага, старога, густога лесу ў васенную бурную пагоду.

Як вялікая і магучая сіла Ніагарскага вадаспаду можэ сведчыць ешчэ нам і тое, што ўжо за неколькі вёрст да вадаспаду рэчка пачынае неспакоіцца і човен на ёй — без ніякай, здаецца, відзімай прычыны — уздрыгівае і калоціцца. Гэта значыць, што вада і нават сам грунт зямлі устрэсаецца ад сільнаго груку пры спадзе вады.

Вучоные падлічылі, што магутны Ніагарскі вадаспад, мае такую аграмадную сілу, што суздолівае варочаць ціжары якіе маглі-б зварушыць толькі шэсьць с паловай мільёнаў каней, а маючы на ўвазе, што сіла кожнага каня сярэдня лічыцца ў 60 раз большая за сілу чэлавека, можна лёхка зразумець з якім імпэтам вада ляціць у ніз.

Вось гэту страшэнную сілу вады чэлавек патрапіў розумам сваім выкарыстаць для сябе: цяпер Ніагарскі вадаспад дарма працуе для людзей варочаючы быццам у млыне колы, ўсе машынэрыі ў пабудаваных вялізарных фабрыках у тэй ваколіцы, дзе работа ідзе як дзень, так ноч.

Другім па сусьветнай велічы і сіле лічыцца вадаспад Вікторыя ў Афрыцы. Там вада ракі Замбэзі, лятучы шырынёй каля паўтары вярсты, абрываецца с 50 сажнёвай вышыні і с страшэннай сілай разбіваецца ў нізе аб каменную скалу і адскаківае назад — у верх дробным пылам.

Дзіўна глядзець на падымаючыся ў верх слуп вадзянога пылу: ён высока дыміцца і як туманом засьцілае сьвет, а у яс-