Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вадаспады.


Кожнаму з нас ведама, што ніякая рэчка, ніякая самая маленькая рачулачка — не маюць скрось роўнага, гладкога дна. Перш-на-перш дзеля таго, што вада іх цячэ па рознаму грунту: мейсцамі бывае ён балотлівы і топкі, паросшы ўселякімі вадзянымі расьлінамі; мейсцамі — пешчаны, а то і камяністы. Другая прычына — шмат залежа ешчэ ад таго, як вузкое, ці шырокае бывае русло ракі і якіе яе берагі, а наастатак бадай што найважнейшае залежа, які пакат мае вада.

Там, дзе вада не мае перад сабой ніякіх прашкодаў, німа крутых заваротаў-лукаткаў і грунт ракі цьвярды — яна заўсёды бывае глыбей і цячэ струной — роўна, плауна і ціха. Калі ж рака, ці хоць рачулка перш працекае па цьвярдому грунту і далей якбы ссовываецца з гары у лахчыну, тады ўжо яна памімаволі — ад націску зьверху — мае неспакойны, пасьпешны бег у ніз, а ў самым нізе заўсёды праток вады даходзе найбольшай сілы і шпаркасьці.

Сьцекаючы з меней, ці болей высокага пакату на мяхкі, рыхлы грунт, каторы лёхка размываецца, — вада ракі няўтрымна бье з разгону у дно і берагі, і гэтым робе што раз усё большую і глыбейшую выбоіну, ці яму, ў каторай, само сабой разумеецца, вада пачынае сярдзіта віраваць і бязупынна круціцца, якбы шукаючы выхаду с пропасьці. Вырваўшыся на волю, вада злосна імчыць падняты сабой пясок, нават каменьні і, быццам змогшыся, пакідае іх дзе водаль, робючы гэткім парадкам у рацэ так званые наносы.

Ад вечнай працы вады бераг спаду становіцца што раз болей крутым, а ўрэшце, і зусім адвесным, бо грунт паволі ад стоку і напору размываецца і абваліваецца, а вада ешчэ з большай сілай рынаецца у глыб, у пропасьць.

Счасам спад робіцца такім высокім, а выбоіна такой глыбокай, што магутная вада спадае з ганебнай сілай у пропасьць, а брызгі аттуль вялізарным брылянтовым слупам падлетаюць і высока — як дым уздымаюцца ў гару, дзе незначна развеіваюцца ветрам і рассыпаюцца навокал дробненькім дажджом.

Здаецца, што німа пякнейшага і дзіўнейшага з‘явішча у натуры, як вадаспад. І міла, і разам неяк страшна глядзець на яго адвечна трывалую, жыцьцёвую сілу. Шалёные хвалі быстрай ракі няўтрымна нясуцца с пакату і, быццам дужаючыся с каменьнямі, абдаюць іх тоўстым слоям вады, якбы стараючыся скрануць іх з мейсца, пенюцца, равуць і гудуць каля іх, каб зьніштожыць усе перашкоды на сваёй дарозе і вырвацца ўрэшце на свабоду. А