Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На усходзі сонца.

Ціхае, цёплае раньне;
Сонце ешчэ ня ўзыйшло.
Дзіўна, прасторна і лёхка, —
Удаль усё горэ пайшло!

Ціша пануе увокал,
Ветрык павеяў і знік.
Сон пакідае прырода
Чуецца радасны клік.

Небо палае пажарам, —
Вогнішчы быццам гараць;
Бліснулі прамені сонца —
Абшары яны залацяць.

Выляцеў жаўранак звонкі,
Узвіўся пад неба стралой,
Скрыдламі бліснуў на сонцы, —
Песьня ліецца ракой.

З жаўранкам разам я ўзняўся,
Выйшоў у сад. Я адзін:
Сад красаваўся і нёсься
Пах ад зялёных галін.

Жаўранка песьня жывая
Усіх узнімае ад сну,
Срыбным званочкам ліецца;
Песьня вітае вясну.

Душы прыспаны, ўставайце,
Годзі валяцца у сьне;
Голасна ўсе засьпеваем
Сьветлую песьню вясне!

Харькоу, 9\III1914 г.Я. Журба.