Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 4.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторае, ня тым голасам запішчыць, як падабаецца вароне — куксу, ды такую куксу, што малое толькі нагамі задрыгае ў паветры і гатово. Хоць, праўду кажучы, і любіць — любіла іх варона: курэняткаў са двое з вялікай любоўі нават глынула — такіе прыгожэнькіе былі!

Залеталі і заглядываліся на ўсе гэта дзіва сваяшніцы вароны, перад каторымі наша варона пахвалялася сваімі дзяцьмі; але тые, доўга моўчкі угледаючыся, адлеталі с крыкам: кра, кра, кра!

Гусі, добра, відаць, не дачуўшы, зараз-жэ ўсім разнесьлі, што нават вароны пазналіся на моладзі сваяшніцы і кажуць, што яна іх крала. Як толькі разышлася гэта вестка, варона зразу страціла ўсю тую прыхільнасьць, якую зазвычай маюць маткі.

— Прыблуда, прыблуда, прыблуда! артачыўся індык.

— Гнаць вон! гнаць вон! крычэў у адзін дух певень.

— Так, так, так! кланяючыся, паттаківалі качкі.

Пасьля гэтага вароне жыцьця ня было: адусюль гналі, ўсе таўклі. А тым часам і моладзь падкачалася, і як не старалася утрымаць яе ў послуху варона, як не муштравала, ня біла ўсіх сваіх дзяцей — нічога не памагала: мест гарнуцца да маткі — сталі распаўзацца куды каторае: курэняты прылучыліся да кур, качэняты — да качак і т. д., словам, покуль падыйшла восень — пры вароне ўжо нікога не асталося.

Цяпер толькі агледзілася, спазнала ўсю сваю абмылку варона; зразумела яна ўрэшце, што нават слабейшымі за сябе птушкамі, як напрыклад галубкамі — камандаваць яна ніколі не здалее. А што ж гаварыць а роўных па сіле?

І хоць жаль было выгоднага мейсца, жаль гатовага, дармовага корму, але хоцькі ня хоцькі выбралася ткі варона у свой лес.

Час мінаў незначна. Скрыдла ў вароны саўсім зраслося, толькі нага так і засталася крывой.

Пролетаючы неяк адной восені с цэлай хмарай сваіх сваяшніц над добра сабе знаным пазадворкам, дзе круцілася і завіхалася каля яды цэлая грамада рознага птаства, наша варона, паказываючы на птушнік, адазвалася.

— А ведаеце, сястрычкі, што? Гэта-ж усё мае родные дзеткі.

Ядвігін Ш.