най у бок, нагі; да апушчанага зламанага левага скрыдла, цікаўна загледалі ў раскрытае чырвонае, шырокае горла і судзілі на ўсе лады, а што гэта была ешчэ раніца — час не зусім прыдатны на даўгую палітыку — трэ было заняцца важнейшымі справамі: напхаць пустые валякі, дык, ні чым ня скончыўшы, памаленьку ўсе разышліся.
Застаўшыся аднэй, устрапянулася сьперша варона, паправіла пёркі, а пасьля, агледзіўшыся ўвокал, падскакала да карыта каля каторага, як яна ўжо ўсьпела прыкмеціць, найбольш завіхалося рознага птаства, заглянула туды і ажно усьцешылася: яды, хоць мала знанай, было паўнюсенька. Дзёўбалі ўсе; праціснуўшыся незначна, дзеўбанула і варона раз і другі — нішто: есьці можна. Накоўтаўшыся як мае быць, паскакала варона зноў у кусты і забілася там, каб не мазоліць дарэмна вочаў другім і аттуль квапна прыгледалася да ўсяго як бы хацела спазнаць тутэйшые парадкі і жыцьцё…
І спазназа… С таго часу дзень ада дня вароне жылося што раз лепей: набралася пэўнасьці, сьмеласьці. Разумеецца ня без таго, каб ёй часам не пападала, асабліва спачатку: ня той, то другі — а таўкане, скубяне, але да ўсяго можна прывыкнуць — прывыкла і варона, а часам нават сама не раз слабейшага, бывала, дзяўбане, ушчыкне; ды ешчэ закруце, а пасьля і з роўнымі цягацца стала.
Вось гэтак то і плыло вароне жыцьцё; плыло год, другі. Прыждала варона і трэцьцяй вясны, калі то прышла ёй у галаву новая і сьмелая думка: а што, каб то завесьці сваю сямейку? а? Завесьці-то завесьці, справа добрая — ані слова, але як? Доўга думала над гэтым варона, але відаць такі нешта надумалася, бо, забіўшыся ў найгусьцейшые кусты, звіла сабе гняздо. І вось с таго часу стала яна пільнаваць, калі сядухі злётывалі з гнезда есьці; тады асьцярожненька, ціханька падкрадывалася, выкрадала аттуль яйкі і закачывала іх да свайго гнезда. Гэтак рабіла варона с сільнейшымі ад сябе птушкамі; с слабейшымі — справа была саўсім лёгкая: прыдзе да сядухі, гаўзане, калі тая сьпіраецца, ў галаву і бярэ што трэба.
Гэткім парадкам, праз нейкі час, сабраўшы больш дзесяці розных коляроў і велічы яек, варона села.
Прайшло неколькі часу; Выгаладаўшаяся, высахшая, як шчэпка, вылезла ўрэшце варона с кустоў, а за ёй сыпалася пісклівая на ўселякіе тоны грамадка рознай дробязі.
Дзівіліся і цікавіліся ўсе, як гэта варона ўхітрылася завесьціся гэткай сям‘ёй?
А і ганарыстай жэ стала варона: курам, качкам — ані прыступіся; пеўню бараду і грэбень акрывавіла; самому індыку чуць вочы ня выдзерла!
— За сваіх родных дзетак жыцьцё аддам, а не папушчуся! крычэла варона.
Але і дзяцей сваіх варона трымала востра — ў послуху: абы