І ўспомнілася Надрэю старая казка, каторую даўно-даўно, ў шчаслівые годы яго дзяцінства, разсказывала нябошчыца баба.
Скінуло небо на зямлю дзіўны клубочак. Усіх карміў гэты клубок і карміліся ім людзі, карміліся зьверы і пташкі і розные маленькіе жывёлінкі, бо для ўсіх прэдназначыло яго сьвятое небо. І ўсе жывіліся, і для ўсіх яго ставало. Пазайздросьціў гэтаму злыдзень. І німа ведама дзе дзеўся дар неба. І цяжка стала жыць на сьвеці. Земля пачала бяднець і спустошывацца. Дзе былі даўней шырокіе рэкі — там засталіся цяпер чуць значные палоскі вады, дзе і саўсім яна высахла, парабіліся пустэчы. Лясы сталі зводзіцца, пачаўся голад сярод зьвяроў, много іх паздыхало. Мошкі накінуліся на людзей, разьвёўся бруд, каторы накінуўся на чэлавека і стаў піць яго кроў. Земля пачала кепска радзіць; пашлі на сьвеці паморкі, паўстала сварка, калатня, бойка. Людзі сталі трывожные, неспакойные, усё чагось спадзяюцца, шукаюць, ды чагось прыслухіваюцца. Само небо спахмурнело і адвярнуло ад зямлі свой воблік….
Лес кончыўся. Во бераг Нёману. Вярсты дзьве адгэтуль у гару пакідаў Андрэй дубкі. Ен ішоў берэгам, прыглядаўся, як бы чагось шукаў. Вокал было пуста. А сьнег ўсё сыпаў і сыпаў….
Пінск.
Тарас Гушча.
Слово варажбіткі.
Загінулі ў гаспадыні грошы, і хто іх падвудзіў, загадка была.
Троха шукалі, троха распытывалі, — нічога — як камень у ваду.
„Чэкайце ж даражэнькіе“, крычала на ўсю хату гаспадыня, патрасаючы кулаком у паветры, „не скажеце самі, варажбітка за вас скажэ, ну, а тады сьцеражыся злодзей“.
На заўтра гаспадыня, як абецала, прыехала ў вёску Стаўбунцы і пераступіла высокі парог варажбітчынай хаты.
Варажбітка сядзела на лаве і квапна агледала з’явіўшуюся госьцю.
— „Не іначэй прапажа, ў душы памыліла яна, бо чаго ж шатан прынясе да мяне“.
— „Зварожым, панюхна?“ хціўна спыталася яна.
— „Зварожым“, атказала тая і прысела з берагу на лаўцы.
Праз хвілю замігацелі на стале карты.
Варажбітка, угледаючыся то ў карты, то у вочы госьці, жадала вычытаць аб чым мысліць яна, каб за праўдзівую варажбу ўлавіць прынамсі двузлотку, а то больш.
— „Чарнату, мая панюхна, маіця, бытцам то прапажа нейкая на доме стаіць“, грымнула варажбітка.
Гэтаго толькі і трэба было. Язык у госьці зразу развязаўся.
— „Праўду кажэш, праўду, прапалі грошы, кажы только хто узяў“.