Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Зараз, зараз…. Раз, два, тры…. А чы ёсьць ў пані ў дому які чужынец?“

— „Есьць — Лукаш, падпасавіч“.

— „Ну дык ён, мая панюхна, нэмнуў грошыкі, прышкельця шчырынька, — зразу — нойдзецца, прапажа пры доме стаіць“, і злажыла ў гурток карты.

Праз хвілю конь, павярнуўшы аглоблі, несься дарогай назад, уносячы гаспадыню да дому, а варажбітка, застаўшыся ізноў адна, цешылася, што спрытна узгадала праўду і за гэта мае ажно дзьве залатоўкі.

Ня ведаў маленькі Лукаш, які гасьцінец чэкаў яго. Бегаючы за скацінай у полі, ён ні задаваўся думкай, што вось-вось зараз абваліцца на яго бедную галаву нешчасьце.

Праўда, бачыў ён прошлай ночы сон, бытцам нябошчык бацька прышоў да яго ў госьці, доўга слухаў яго жальбу і ўрэшце прыгарнуў да сябе, абхінуў кажухом і панёс.

Але сон для яго ня быў загадкай.

Як толькі прыгналі скаціну у двор, Лукаша зараз жэ паклікалі ў хату.

— „Ну, паганец, прызнавайся, гдзе падзеў грошы“, раптам накінулася на яго гасадыня.

— „Якіе — няведаю якіе?“

— „Ня ведаеш?“ дык вось табе кажу, што ў мяне прапалі с хаты грошы; гэта работа ня мінула тваіх рук; лепей прызнавайся“.

— „Ня ведаю, не браў“, праз слёзы працадзіў Лукаш.

— „Ня ведаеш, — ну дык даю табе сроку да заўтра, каб добра намысліў што табе лепей: жыць, чы гніць, а заўтра прыходзь і прынось грошы“.

Выслухаў Лукаш гэткую навіну і пашоў за дзьверы.

На дварэ ўжо цямнело. Апошніе зікратые промені заходзячаго сонца прабіваліся скрось лісьця дрэў і асьвечалі яго мізэрную хвігуру, а ў садку, на старой ігрушыне, ешчэ цвірыкалі вараб’і, што пазьбіраліся на начлег.

Сон не браў Лукаша; словы „злодзей“ зьвінелі ў вушах не давалі спакою.

— „І за што гэткая напасьць, плачучы казаў ён, што я сірата і бедзен, гэта праўда, але ня злодзей, сам Бог сьведка“….

Чуць сьвет Лукаш пагнаў у поле. Седзючы на выгане ля скаціны, ён угледаўся ў даль, гдзе, як блакітная стужка, плыла шырокая рэчка Бяроза.

І успомнілося яму, як, калісь бывало, з бацькам лавілі рыбу і караталі ночы там на берагох, і як было тады добра, а цяпер…

Раздумье яго раптам прарвалося.

Да яго падыйшоў парабак і паклікаў у двор.

Нічога не кажучы, ён перадаў пугу, і апусьціўшы галаву пашоў.

На парозе переняла яго гаспадыня.

— „Ну, сабачы сын, кладзі грошы“….