паўночны вецяр, гразь сьціскалася марозікам, пад нагамі цьвярдзело. Гадзіны праз поўтары Андрэй быў ў лясьніцтве.
За сталом у канцылярыі сядзеў стары лясьнічы. Гэта быў ня уступчывы чэлавек, с каторым было трудна дайсьці да ладу.
Пераступіўшы парог канцылярыі Андрэй нізка пакланіўся. Лясьнічы кіўнуў галавой і зноў стаў пісаць. Потым павярнуў галаву да Андрэя.
Пажваўшы сківіцамі, пан запытаў:
— А што, скажэш, чэлавечэ?
— Панок! — сказау Андрэй і ўвесь падаўся на перад, дарэмна пакаралі Максіма Зарубу: я украў дубок! Тут Андрэй злажыў накрыж пальцы і пацалаваў іх.
— Пакарай мяне Бог, калі я, за згодай Максіма высек гэты дубок.
Лясьнічы, вытрашчыўшы вочы, пазіраў на Андрэя. Пажваўшы сківіцамі — такі быў звычай у старога пана — жваць сківіцамі прад тым, як гаварыць, — ён сказаў:
— А заўважай, небарачэ: ты гаворыш — дуб высек?
— Я, я, паночку!
— Гм! то які ж бы ты быў гаспадар, каб не краў у лесі?
Спытаў лясьнічы.
— Панок, залаценькі! Даруй, панок, Максіму! Я вінават, — штрафуйце, судзіце мяне. За што ж будзе нявінны чэлавек цярпець?
— Табе Максім не сваяк?
— Не, панок, ня свой. інтеверт
— То, мусі быць, ён цябе падгадзіў?
— Панок, грэх гаварыць гэта! Максім нічога ня ведаў. Толькі сягоньня пры людзях я прызнаўся яму, і сам сабой прышоў да пана. Даруй, паночак, Максіму. Нехай лепш мяне пан судзіць. Я вінаваты, і я павінен адпакутаваць.
— Ха-ха-ха! А заўважай, небарачэ: сьмешны ты чэлавек.
— Вось-жэ ня буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтаго просіш. А Максіма ня прыму, бо ён забіяка, разбойнік.
Доўга прасіў Андрэй лясьнічаго, але пан быў цьвёрды і збываў жартамі.
…. Грудкі хмарак разгладзіліся, небо пабялело, і пашоў дробненькі сьняжок, як Андрэй ішоў з лясьніцтва.
Усю дарогу разважаў Андрэй ў сваіх думках. На душы яго стала спакайней, як пасьля кожнай буры. А сьнег усё падаў гусьцей; земля забялелася. Лес стаяў спакойны, толькі ў гары шумелі паціхеньку хваёвые галінкі, як бы віталі першы сьняжок. А можэ яны шэпталі што Андрэю, як шэпчэ маці, схіліўшыся над дзіцям, разсказывалі сваёй мовай аб тым, што Андрэй супраўды не такі вінаваты, як гэта крычыць яму кожную мінуту яго чуткае сумленьне. Эх, лес! колькі чаго давялося бачыць яму на сваім вяку. Много ён ведае ўсяго! І каб Андрэй расчытаў яго гутарку, то саўсім бы інакш пазіраў на сьвет.