Яхім бачыў, што Андрэй ня хочэ, немае ахвоты быць лясьніком. Ну, яго воля.
Усё сяло гаманіло про Максіма, разбірало яго справу на ўсе лады. Адны трымалі руку Максіма, шкадавалі яго; другіе — наадварот, былі рады, бо зайздросьцілі яму. А на агул нікога блізка не чапало тое, што чэлавек страціў кавалак хлеба і нікога не цікавіло, як ён страціў яго. Пра гэта ведаў адзін толькі Андрэй. Але ўсё тут абярнулося так, што яму ня выпадала падзяліцца з людзьмі сваімі думкамі. Горэ ня ў тым, што людзі ня прыймаюць нашых думак, або насьмехаюцца з іх: тут мы можэм хоць цешыць сябе тым, што нашы думкі калі-небудзь знойдуць для сябе лепшы грунт, ці тым, што людзі ешчэ не дарасьлі да іх, і ўсё ж такі мы можэм сьмела гаварыць іх, крычаць, не саромяючыся паказаць іх прад вачыма ўсяго сьвету. Але таму, хто ня можэ сьмела сказаць аб сваіх думках, хто баіцца вынясьці іх с сваей душы на люцкі суд і хто мусіць насіць іх, як атруту, на сваім сэрцы. Такіе ня добрые думкі апанавалі цяпер Андрэя. Яя-не-як, а ён быў прычынай таго, што чалавека выпіхаюць вон на зіму без кавалка хлеба…. Праўда, Андрэю ешчэ ня верылося, што гэта праўда. Яму зрэдка думалося, што ўсё гэта можэ ешчэ уладзіцца і Максім застанецца. А можэ тут хаваецца сусім іншая прычына? Гэтые думкі на момант супакоівалі Андрэя, і ён пытка прыслухіваўся, што гавараць людзі. На другі дзень не заставалося ніякаго сумненьня, што Максіма гоняць. Цяпер пачалі гаварыць ясьней і а прычыне, па якой яго выганяюць. Максім, казалі, прадаў дубок у лесі. Моташна было Андрэю слухаць такіе гутаркі — проста сьвет здавыўся яму ня мілы.
Здаецца ўзяў бы завязаў вочы і ішоў бы, няведама куды, абы знайсьці заспакаеньне, абы ня чуць тэй згрызоты, што была на яго сэрцы.
І чаго яму было лесьці ў гэты лес? Сядзеў бы сабе спакойна і гора не знаў бы. Эх, здаецца, каб нічога гэтаго ня было, каб яно толькі прысьнілося яму! Усё б было добра, каб ня гэты дубок.
VI.
Як толькі настаў вечар і добра сьцямнелася, а людзі крыху аціхлі, Андрэй ізноў пашоў у хлеў, адгарнуў гной і павыносіў дубкі на дрывотню.
Відаць Андрэй нешта надумаўся. Прыхіліўшы дубкі да сьцяны, Андрэй доўга пазіраў на іх. Хвацкіе дубкі. Важнецкіе вышлі б сьпіцы для колаў. А паліцы на соxi!…. На момант Андрэй забыўся аб тым, чаго ён прышоў і ўзяў самы тоўсты кавалак дубка, палажыў яго на плечы і панёс у Нёман. Гэта была яго ахвяра сумленьню; гэтым хацеў ён выкупіць свой грэх прад Максімам і вярнуць спакой душы. Нясучы дубок, Андрэй раздумываў над тым, ці добра ён робіць, ці ёсьць тут які-небудзь толк. Колькі