Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ідзі жалься на мяне, — і злосна пашоў у лес.

Аб’ешчык падняўся, ўзлажыў шапку, дзіка азірнуўся вокал і кінуўся бегчы.

— Гвалт, ратуйце! — крычэў ён, бягучы.

V.

Досьвета другога дня Андрэй ужо кошкаўся ў хлеве. Запаліўшы газоўку, павесіў яе сьцяне і ўзяўшы сахор, Андрэй адкідаў гной ад сьцяны с таго боку, дзе было вышэй. Чорная карова з адной загарадкі, цялушка-выпустка — з другой і чырвоны конік ўставіліся пільна на гэту цікаўную дзею. Толькі адна свіньня не хацела зьвертаць увагі на Андрэя. Яна спакойна лежала ў сваім бярлогу і, здавалося, ніколечкі ня дзівілася, як бы даўно ведаючы, што і чэлавек зазвычай бывае свіньнёй. Прабраўшы ямку і выслаўшы яе саломаю, Андрэй перанёс сюды з гумна дубкі, закрыў іх тоўстым пластам саломы і наверх нагарнуў гною. Скончыўшы работу, Андрэй акінуў вокам гэты куток, і на твары яго зьявілася усьмешка здаволеньня.

Згніюць тут, калі я сам не дастану іх — сказаў сам сабе Андрэй і спакойна вышаў на вуліцу. Тут ён пастаяў, высмактаў люляк дзьве, павітаўся с суседзямі і суседкамі, каторые ішлі па ваду, і, як чэлавек, катораму німа чаго баяцца, пашоў уладжывацца каля гаспадаркі. Ходзячы па дварэ, ён нават мармытаў сабе пад нос нейкую песьню:

„Шапка мая магерачка“. Прайшло днёў два. За гэты час ня выявілося нічога такога, што б магло патрывожыць Андрэя, і ён ужо рыхтаваўся дастаць с пад гною дубкі, каб пусьціць іх у дзела. Як раз прышоў да яго сваяк, Яхім Бубен.

— Чуў ты, — гаворыць Яхім: — Зарубу гоняць вон с стражнікоўства.

Андрэй зьбляднеў. У сярэдзіне ў яго нешта заныло, як бы адарвалося, і ён пачуў, як сэрцэ яго затахкало дробна-дробна.

— За вошта? — спытаў ён.

— А хто яго ведае. Кажуць, аб’ешчыка набіў, — парубка там нейкая знайшлася ў лесі, ну, і завяліся.

А можэ так удаў яго аб’ешчык, хто іх там разьбярэ…. От, прасіся за стражніка, — закончыў Яхім.

— А! махнуў рукой Андрэй: служачы — хлеб сабачы.

— Ну, не скажы гэтаго. Можна, брат, жыць лепш як на гаспадарцы: паша дарэмная, дровы — дарэмные, поле, сенакос, сякі-такі абрывак, — жыць можна.

— Э, брат Яхім: дзе ён ёсьць лёгкі хлеб? Добра служыць з добрымі людзьмі. А калі пачнуць кусаць адзін другога, то доўга не паслужыш. За які-нібудзь паршывы дубок, зжалься Божэ….

Тут Андрэй замнуўся.

— Не, брат, лепей не знаць такога хлеба.