— Адабраў, брат Андрэй, ты ад мяне кусок хлеба! — сказаўМаксім, — ад цябе я гэтаго не спадзеваўся. — Сказаў, і не вядома дзе дзеўся.
Андрэй стаяў, як аглушэны. Хацеў сказаць слово — язык не варушыўся; хацеў бегчы за Максімам — ногі ня слухалі. І, цяжка застагнаўшы, Андрэй абудзіўся.
Ноч, доўгая, жудасная, трывожная ноч, ешчэ цяжка аблегала зямлю. Толькі што адсьпевалі другіе пеўні, і сяло ўсё ешчэ спало цяжка і глыбока, Андрэй лежаў і тросься — так узбунтаваў яго гэты сон, і такі ён быў ясны, жывы і страшны. Трудна выказаць, што рабілося цяпер на душы у Андрэя. За ўсе тые часы, як ён убачыў гэты прокляты дубок аж да цяперашней мінуты, Андрэй ні разу не падумаў аб тым, што цяпер яму прыснілося. І ня было прычыны так думаць: ці мала людзі крадуць у лесі? Каб за кожную неупільнованую кражу ў лесі выганялі лясьнікоў, то і лясьнікоў ня было б на сьвеці.
І чаму ж ён прысьніўся і прысьніўся так ня добра? Цяпер, Максім ні на адзін момант не схадзіў з вачэй Андрэя. Андрэй ўспомніў, што яны з Максімам калісь сябравалі, разам гадаваліся, разам былі на прызыві і ў адзін год жаніліся, і ўжо потым разышліся, разышліся не з за якога ліха, а так — проста, разлучыліся; а сходзіліся — кожны з іх мог сьмела паказаць вочы адзін другому. І Андрэй першы раз пачуў, што нейкая сьцена вырасла ў гэту ноч між ім і Максімам. Андрэю было чагось шкода. Чаго ён і сам ня ведаў.
Гэта была цяжкая і неспакойная ноч у жыцьцю Андрэя.
IV.
— Ну што ў цябе чуваць? — Парубкі ў лесі німа?
Максім пачуў, што па сьпіне ў яго запоўзалі мурашкі, і нейкі холад прабег па ўсім яго целі. Маленькае замешаньне, Максім цьвёрда сказаў:
— Усё ў парадку.
— У парадку? Ну, то хадзі ж, я табе пакажу, які ў цябе парадак.
Сказаўшы гэта, аб’ешчык, сярэдніх гадоў чэлавек, правая рука лясьнічаго і пярвейшая шэльма, скрыва і злосна зірнуў на лясьніка і павёў яго ў лес. Максім увесь задрыжэў. Залажыўшы рукі за сьпіну і крэпка сьціснуўшы стрэльбу, ён моўчкі ішоў за аб’ешчыкам. Ен добра ведаў, куды вядзе яго гэты кат і што хочэ паказаць яму.
„Вядзі, нехай цябе сьляпога водзяць. Кланяцца табе ня буду і прасіць твае ласкі не стану. Што будзе, то будзе, — думаў ідучы Максім.
— Ці ня будзеш ласкаў зірнуць, — гаварыў тым часам аб’ешчык, прывёўшы лясьніка на тое мейсцэ, дзе колькі дзён назад стаяў дубок. Аб’ешчык добра націкаваў гэто мейсцэ, і ў яго наў-