Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму цяпер, каб мець законнае право вярнуцца да дому. Так было на душы Андрэя; ногі яго ўсё несьлі і несьлі ў гэты страшны, пануры лес, дзе цяпер так цёмна і жудасна. Ешчэ гусьцейшы і цяжэйшы змрок апрануў Андрэя, як ён ўступіў у лес. Падышоўшы с поувярсты, Андрэй спыніўся. Во тая хвоя з вехаю, ад каторай трэба ступіць колькі крокаў направа. Патупаўшы, Андрэй сяк-так намацаў гэты дубок, катораго старажыў ня толькі Максім, а ешчэ пільнавалі і другіе старажы, каторые былі ў самым Андрэю — страхі. Андрэй прыслухаўся. Лес маўчаў. Можэ ён зацікаваўся, што будзе рабіць тут гэты чэлавек, чаго ён прышоў сюды варушыць і трывожыць яго цяжкі, блізкі да сьмерці, сон. І было штось страшное ў гэтым нямым спакою лесу, і гэты страх перэдаваўся Андрэю: ён стаяў ціха, баяўся кашлянуць і павольна адводзіў яловые лапкі. Калі-некалі жалобна шорхаў сухі, завяўшы ліст, адрываючыся з дзерэва і кідаючыся на сыры дол.

— Ну, што будзе, то будзе.

Андрэй ўзяў сякеру, хацеў перахрысьціцца, ды стрымаўся: гэта справа не сьвятая, і ён не адважыўся прызваць на помач Імя Бога. Сякера высока паднялася ў гару, і пачуўся першы стук. Вострая сталь глыбока ўрэзалася ў маладое дрэво, і гэты першы зык быў падобны да цяжкога, адрывістаго кашлю, каторы вырываўся з глыбіні надарваных грудзёў сухотніка.

Андрэй, секануўшы раз, адскочыўся ў бок і на момант замёр, прыслухіваючыся. Але кругом было так сама глуха і ціха. Зноў ўзляцела сякера і пашла латашыць ўсё часьцей і зласьней. Скора адна палавіна дубка была падсечэна; Андрэй зайшоў з другога боку. С кожным ўзмахам сякеры дуб слабеў і хістаўся, дрыжэў голымі сукамі і ўсім сваім целам. Во ён чуць пахіліўся, абамлеў і, здавалося, агледаў мейсцэ, дзе б упасьці. Андрэй упёрся рукой і таўхануў яго. Голые сукі крануліся сукоў суседніх дзерэвак, як бы жэгнаючыся з жыцьцём, зачапіліся на момант і, аслабеўшы, асунуліся і маладое дзераво цяжка ўпало, застагнаўшы, на зямлю. Андрэй адышоўся і зноў стаў слухаць. Адмерыўшы чатыры тапарышчы па камлю, Андрэй з нейкаю злосьцю стаў адсекаць кавалкі дубу. Адсекшы кавалкоў шэсьць, ён пазнасіў іх на дарогу. Воодалёк пачуўся глухі стук колаў аб карэньні. Андрэй пашоў на спатканьне сыну.

III.

Ешчэ ніколі не зазнаваў Андрэй такога клопату, як цяпер. Не дарма гавораць людзі: „Хто украў парасё, таму ў вушох пішчыць“.

Прывёзшы да дому шэсьць кавалкаў дубу, Андрэй да часу паскідаў іх на старану, дзе лежало ешчэ немалочэнае жыто і салома. Прызнацца, Андрэй нават не рад быў, што сьсек гэты дубок: мала што може стацца! Быць ня можэ, каб хто не бачыў, як ён пхаўся ў ночы з лесу. А языкі ў людзей даўгіе…. Пад уплы-