Пасажыры да позна весяліліся. Скончыўся баль. Некаторые пачалі разыходзіцца па каютах (пакоіках), а некаторые селі у карты іграць; іншые зноў шпацыравалі сабе спакойна.
Толькі некалькім пасажырам задалося, што карабель як бы аб штось крыху стукнуўся; але ніхто не спалохаўся. Пасажыры спакойна клаліся спаць.
Толькі адзін камандзер-капітан карабля зразумеў, што ратунку немашка, што тысячы людзей знойдуць сьмерць у моры. „Адчапляць чоўны, спушчаць на ваду! будзіць пасажыраў! Найперш ніхай садзяцца кабеты і дзеці малые“, скамандаваў ён спакойным голасам. „Музыкі, грайце найвясёлейшые рэчы, каб дадаць адвагі баязлівым!“ а у тэлефон спешна паведамляе маладзенькаго тэлеграфіста Філіпса: „Высылайце тэлеграмы усім караблём, што наш карабель прадзюраўлены, пасажыраў спасаем на чоўны і не трымаімся на моры доўга, хіба якіе дзьве-тры гадзіны“. Тэлеграфісты пры апараце збялеў як хустка, але цьвёрдай рукой бьець тэлеграмы ваўсе староны бязмернаго акеана! „Тонем…. ратуйце, карабель прадзюраўлены“….
Адзываюцца тэлеграмам кожные караблі, але найбліжэйшы карабль і той так далёка, што толькі можа прыплыць за шэсьць гадзін. Тэлеграфіст дае знаць камандзеру: найбаржджэй прыдзе помач толькі за шэсьць гадзін. Такая вестка для капітана тэлеграфісты усё роўна што пярун, бо яны добра ведаюць, што карабль не прадержыцца столькі па моры. Аднак ні малады тэлеграфіст неперерывае свае работы на тэлеграфі думкай аб старэнькай матцы; ні капітан не плачэ на дсваімі, дзецьмі каторые хутка астануцца сіратамі, але ратуе чужых дзяцей. Як сядалі у лодкі кабеты і дзеці, то ні адзін мужчына англічанін не намагаўся, каб сесьці у лодку, хоць яго раздзелялі з жонкай, або дзеткамі. Калі вельмі старэнькаму мільянеру Шмідту сказалі: „Вы па сваей старасьці можэце сядаць у лодку:“, „Не“ адказаў Шмідт „цяпер сядаюць толькі дзеці і кабеты“. „І я не сяду, с табою астануся“, азвалася жонка Шмідта і после разам абое утанулі. Лодкі перапоўненые тонуць. Людзі, непасьпеўшые апрануцца, качанеюць у халоднай вадзе. „Ужо два паверхі пад вадою“ тэлефануе капітан тэлеграфісту Філіпсу. Філіпс кідае тэлеграму караблям: „Ужо два паверхі пад вадою, ратуйце!!“…. Музыканты іграюць, маракі даліі сядзяць пасажыроў; ніхто с каманды ня думае аб себе. Тонем! ужо чацьверты паверх пад вадою, зараз пойдзем на дно, спяшыць капітан паведаміць Філіпса…. Электрычества гасьне, карабль цёмны; навакола стаіць плач, крык. Сынок мой, сыночак, тоне, — ламае кабета рукі. Капітан кідаецца у мора лавіць хлопчыка, аддае мацеры, а сам варочаецца на карабель. Тытаніка устае адным канцом да гары, ківаецца. Музыкантам устаюць валасы на галаве, ускрыківаюць: тож мы тонем…. „Гімн на астатак заіграем!!“ крычыць задушеным голасам капельмэйстэр „Мы бліжэй к табе Божа“. Заплакалі інструмэнты